Мерапрыемства прайшло ў рамках святкавання Дня беларускай пісьменнасці.
Гасцей сустракалі старшыня райвыканкама Сяргей Пілішчык і намеснік старшыні Святлана Лосік.

[caption id="attachment_105560" align="aligncenter" width="840"]
Патрыяршы экзарх Веніямін і Сяргей Пілішчык[/caption]
Шмат вернікаў сабралася ў святочны дзень, які аб'яднаў цэлыя сем'і. Менавіта таму было так шмат дзяцей-падлеткаў, школьнікаў малодшых класаў і немаўлят.
У храме Узнясення Гасподня адбылася святочная літургія, якую правеў Экзарх усяе Беларусі Веніямін, пасля чаго прайшло святочнае прычасце.

[video width="848" height="464" mp4="http://www.kopyl.by/wp-content/uploads/2021/09/video_2021-09-05_15-09-09.mp4"][/video]
Патрыяршы экзарх Веніямін звярнуўся да ўсіх прыхажан і ўдзельнікаў навукова-асветніцкай экспедыцыі "Дарога да Святыняў":
- У гэты Дзень беларускага пісьменства мы сабраліся, каб прыняць удзел у свяце. Многія прыйшлі памаліцца ў адданні свята Успення Прасвятой Багародзіцы. Акрамя таго на працягу некалькіх гадоў устаноўлена, першую нядзелю верасня здзяйсняць малебен, у якім людзі звяртаюцца да Бога з просьбай, аб тым, каб усё было добра і гарманічна.

Вакол храма прайшоў Хрэсны ход з Загор'е-Сталовіцкім вобразам Пакрова Прасвятой Багародзіцы і нязгаснай лампадай, у якой гарыць Благадатны Агонь, што на Вялікдзень быў завезены ў Беларусь і знаходзіўся у Мінскім кафедрльным саборы, а сёння дастаўлены ў Капыль.

[video width="464" height="848" mp4="http://www.kopyl.by/wp-content/uploads/2021/09/video_2021-09-05_15-09-16.mp4"][/video]
Пасля заканчэння Хрэснага ходу адбыўся чын асвячэння прыхаджан святой вадой. А потым - перадача Благадатнага Агню на свечкі прыхажан. Усе жадаючыя змаглі запаліцца ад нязгаснай лампады.
Сваімі уражаннямі падзяліўся куратар экспедыцыі "Дарога да Святыняў" Аляксей Хлястоў:
- У Капылі я ўжо быў, і сёння, калі прыбыў у ваш гарадок, я яго не спазнаў і быў наогул здзіўлены тым, якія адбыліся дзіўныя змены і людзі як змяніліся. Адукацыя і духоўнасць заўсёды ішлі рука аб руку, і, канешне, хочацца пажадаць Капылянам і ўсім людзям, каб у сэрцах і душах кожнага гарэў яркі і Жыватворны агонь дабра і благадаці.
Наталля ДАВЫДЗЕНКА
Комментарии