Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

68

Талент нашага знакамітага зямляка Мендэле Мойхер-Сфорыма з асаблівай сілай выявіўся ў сатыры

03.09.2021
Сапраўднае імя нашага знакамітага зямляка Мендэле Мойхер-Сфорыма — заснавальніка літаратуры на мове ідыш, бліскучага публіцыста, педагога і мудрага пісьменніка — Шолам-Якаў Абрамовіч. Яго назвалі высокім імем — Дзядуля яўрэйскай літаратуры, а талент з асаблівай сілай выявіўся ў сатыры. [caption id="attachment_105350" align="aligncenter" width="840"] ▪ Мендэле Мойхер-Сфорым[/caption] Мендэле Мойхер-Сфорым упершыню злучыў асноўныя два дыялекты – літоўска-беларускі і ўкраінскі, заклаўшы аснову сучаснай літаратурнай мовы. Біяграфія пісьменніка не адрозніваецца значнымі падзеямі. Ён нарадзіўся ў беларускім мястэчку Капыль, але дакладную дату яго нараджэння ўстанавіць ужо наўрад ці магчыма. У розных крыніцах паказваюцца 1833, 1835 і 1836 гг. Пры нараджэнні будучы літаратар атрымаў імя Шолам-Якаў Бройдэ (прозвішча Абрамовіч з'явілася ў яго значна пазней – пры атрыманні пашпарта). Бацька хлопчыка, Хаім-Мойшэ, быў знаўцам Талмуда і нават выконваў абавязкі казённага рабіна ў мястэчку, але пры гэтым меў рэпутацыю вальнадумца. Зрэшты, у 1830-х для гэтага было дастаткова хоць бы праявіць цікавасць да граматыкі старажытна-яўрэйскай мовы… Як бы там ні было, бацька даў усім сваім шматлікім дзецям грунтоўную яўрэйскую адукацыю. [caption id="attachment_105351" align="aligncenter" width="694"] ▪ Так выглядалі дамы, у якіх жылі капыльскія яўрэі[/caption] І калі чатырнаццацігадовы Шолам-Якаў асірацеў, юнак пусціўся вандраваць па розных вышэйшых канфесійных навучальных установах. Але нават стараннае вучэнне не змагло перашкодзіць першым літаратурным доследам Абрамовіча. Спачатку гэта былі вершы і драмы ў вершах на старажытнаяўрэйскай мове. Даследчыкі ў адзін голас адзначаюць, што ўжо тады ў гэтых тэкстах, хай слабых і пераймальных, выявіліся рысы, уласцівыя лепшым узорам прозы сталага Мендэле – любаванне прыродай, новыя падыходы да сатыры… Затым былі жаніцьба і вяртанне да вывучэння сакральных тэкстаў, але ўжо на грошы цесця. Першы шлюб Абрамовіча быў нядоўга – праз тры гады ён развёўся з жонкай. Затое з другой выбранніцай ён пражыў усё астатняе жыццё. Яе  звалі Песя Левін, і яна нарадзілася ў Бярдзічаве. Там жа яны і пасяліліся. [caption id="attachment_105352" align="aligncenter" width="500"] ▪ Мендэле Мойхер-Сфорым са сваякамі[/caption] У пачатку 1860-х ён абзавёўся літаратурным псеўданімам, пад якім і набыў сусветную вядомасць: такім аказалася імя аднаго з персанажаў ранніх аповесцей пісьменніка – Мендэле Мойхер-Сфорым. Дакладней, само імя Мендэле было абрана з другой спробы, але ў выніку аказалася вельмі прыдатным. Ну, а старажытнаяўрэйскія словы «Мойхер вішнявецкі» па-руску азначае «кніганоша», «вандроўны кнігапрадавец». [caption id="attachment_105349" align="aligncenter" width="650"] ▪ Кніганоша - вандроўны кнігапрадавец[/caption] Мендэле выступаў з публіцыстычнымі артыкуламі аб выхаванні і пераклаў на іўрыт натуральную гісторыю прафесара Ленца. Неўзабаве ён прыйшоў да пераканання, што да народа трэба звяртацца на народнай мове, таму пачаў пісаць амаль выключна на ідышы. Першы яго буйны твор – аповесць «Маленькі чалавечак», апублікаваная ў 1864 годзе. Велізарны поспех мела яго аповесць «Кляча» (1873), дзе пад выглядам няшчаснай, хворай, усімі гнанай клячы намалявана жыццё расійскага яўрэйства, што прыгнятаецца ўрадавымі мерамі. У аповедзе «Фішка Кульгавы» пададзена карціна грамадскага ладу жабракоў: яўрэйства, якое жыве з дня на дзень, не ведае раніцай, дзе яно правядзе ноч, якое не мае ніякіх пэўных заняткаў, ахарактарызавана як старая вялікая торба, часам парожняя, напоўненая то адным смеццем, то іншым. Самы знакаміты яго раман – «Падарожжа Беньяміна Трэцяга» (1878), лірыка-сатырычная фантасмагорыя па матывах сярэднявечнай яўрэйскай працы «Падарожжа Беньяміна з Тудэлы», якая нагадвае «Дон Кіхота» Сервантэса. На беларускую мову гэты твор пад назвай «Падарожжа Беньяміна Трэцяга» ў 2019 годзе пераклаў з іўрыта Павел Касцюкевіч, які трактуе свой пераклад як «антыкаланіяльны». Нават і сёння творчасць знакамітага земляка прыцягвае на Капыльшчыну шмат турыстаў з Ізраіля: выкладчыкі, прафесары, навукоўцы. Госці наведваюць месцы, звязаныя з класікам яўрэйскай літаратуры. Адна з вуліц Капыля (вуліца Абрамовіча) названа ў гонар Мендэле Мойхер-Сфорыма. [caption id="attachment_105348" align="aligncenter" width="840"] ▪ Мемарыяльная дошка яўрэйскаму класіку на будынку гарадскога ўнівермага ў г. Капылі[/caption] Дом, дзе нарадзіўся пісьменнік, не захаваўся – на яго месцы цяпер сучасны будынак гарадскога ўнівермага. Аб гэтым сведчыць мемарыяльная дошка вялікаму «кніганошу», над стварэннем якой працавалі архітэктары з Беларусі, Ізраіля і Англіі. Падчас урачыстай цырымоніі яе адкрыцця заслужаны архітэктар Рэспублікі Беларусь, лаўрэат дзяржаўнай прэміі Галіна Левіна ў сваім выступленні падкрэсліла: «Яўрэйскі пісьменнік Шолам-Алейхем адзначаў, што ў яўрэйскай літаратуры Абрамовіч – непераўзыдзены стыліст. Думкі яго глыбокія, творы поўныя мудрых іншасказанняў, словы заўсёды вывастраныя, адшліфаваныя, гарманічныя, мова па-сапраўднаму народная. Таму адкрыццё памятнай дошкі ў Капылі – гэта рэстаўрацыя яшчэ адной старонкі яўрэйскай культуры». Таццяна БОХАН

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей