Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

44

Разлікі на кукурузу апраўдваюцца

25.09.2011
Сёлета ў ААТ “Капыльскае” пад кукурузу адведзена 2094 гектары, з іх 750 – на зерне. Разлікі на кукурузу сёння апраўдваюцца: гэта культура дазволіць мець паўтара-, двухгадовы запас кармоў. Такая неабходнасць абумоўлена круглагадовым аднатыповым відам кармлення буйной рагатай жывёлы, якой у гаспадарцы налічваецца 2400 галоў. Корм павінен быць цалкам збалансаваным, адпавядаць рацыёну (страваванне жывёл разлічана на грубыя кармы), але асноўная стаўка - на кукурузны сілас. [caption id="attachment_13187" align="aligncenter" width="443" caption=" Камбайнер Віталь Дудак і механізатар Сяргей Галубовіч"][/caption] “Каралева” палёў паспела некалькі раней, бо і ў жніўні, і ў верасні надвор’е было даволі засушлівае. Таму частка кукурузных плошчаў, якія знаходзяцца на ўзвышэннях, убіраюцца ў першую чаргу. Гэта і зразумела: менавіта тут культура спее і падсыхае хутчэй. “Кукурузны сілас ужо сам па сабе – энергетычна насычаны корм, – адзначае намеснік дырэктара ААТ “Капыльскае” па раслінаводстве Уладзімір Мацэля. – Цяпер на нарыхтоўцы масы ў нас працуюць тры камбайны,  а на адвозцы задзейнічаны чатыры “Ферабоксы”. Пажыўнасць кармоў будзе высокай, таму што гэта культура цяпер знаходзіцца ў васковай ці малочна-васковай фазе”. [caption id="attachment_13188" align="aligncenter" width="443" caption="Ідзе укрыццё сіласнай ямы"][/caption] Добра адладжаны працоўны канвеер дазваляе захоў-ваць  тэхналогію закладкі сіласу. Штодзённа ў траншэі ідзе па 1000 – 1100 тон масы. А ўвогуле неабходна назапасіць 19 500 т пажыўнага корму. На момант наведвання сельгаспрад-прыемства вялася ўборка кукурузнага поля непадалёку ад малочнатаварнага комплексу “Цімкавічы”, дзе шчыраваў адзін з лепшых камбайнераў Віталь Дудак. Адзін за другім напаўняліся “Ферабоксы”, і ўжо на працягу некалькіх хвілін кукурузная маса трапляла ў траншэі. На трамбаванні працаваў малады, але даволі вопытны механізатар Аляксандр Ярмольчык, які заканчваў трамбаванне чарговай сіласнай ямы. Тут жа працаўнікі брыгады “Цімкавічы” ўкрывалі яе поліэтыленавай плёнкай і наверх – саломай. З улікам папярэдняга вопыту сёлета ў гаспадарцы прынялі рашэнне закладваць невялікія траншэі па паўтары-дзве тысячы тон. Гэта абумоўлена тым, што падчас кармлення ў адкрытую траншэю трапляе паветра, і калі яна вялікая (закладвалі па чатыры тысячы тон), корм можа страціць  сваю пажыўнасць ці ўвогуле сапсавацца, пакуль сілас поўнасцю будзе раздадзены жывёле. [caption id="attachment_13189" align="aligncenter" width="295" caption="Механізатар Аляксандр Ярмольчык"][/caption] Сёння кукуруза – культура, якая выкарыстоўваецца не толькі на сілас, але і на зерне. Першыя ўбраныя палеткі далі ўраджайнасць 75 ц/га. Зерне кукурузы – вельмі пажыўны корм, які неабходны для дасягнення запланаваных прываг у свінагадоўлі. А ў гаспадарцы на ўтрыманні знаходзіцца больш за 35 тысяч галоў свіней. Таму зразумела, што забяспечанасць гэтымі кармамі напрамую ўплывае і на фінансавую стабільнасць ААТ “Капыльскае”. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей