Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

76

Тандэм настаўніка і вучня

03.10.2011
Работа навучэнкі гімназіі № 1. г. Капыля Насці Каменкі адзначана Дыпломам ІІІ ступені на ХV Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі па біялогіі, за што дзяўчына была заахвочана грашовай прэміяй са спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў. Гэты поспех дасягнуты як намаганнямі самой Насці, так і дзякуючы ўмеламу кіраўніцтву яе настаўніка Мікалая Паўлавіча Стульбы. Гэты творчы тандэм нарадзіўся яшчэ зімой 2009 года, калі ў Мікалая Паўлавіча з’явілася ідэя прапанаваць у якасці тэмы для навукова-практычнай работы вывучэнне розных жукоў (калепцерафауны), якія насяляюць вадаёмы Капыльшчыны, і разглядаць менавіта зімовы час. Чаму не летам? “Таму што гэты перыяд вывучаны дастаткова поўна, — тлумачыць Мікалай Паўлавіч. — Чаго не скажаш пра зіму. Вось і вырашыў зацікавіць такой тэмай Насцю. Яна дзяўчынка настойлівая, уседлівая. Нават нягледзячы на тое, што на той час яна вучылася толькі ў шостым класе, з работай, як цяпер відаць, справілася “на выдатна”. Міні-экспедыцыя ў складзе настаўніка і вучня наведалася на пераважную большасць вадаёмаў Капыльшчыны. “Даводзілася абуваць гумавыя боты, браць у рукі гідрабіялагічны сачок і вывуджваць з ракі, возера ці сажалкі жыўнасць, якая ў яго трапляла, — расказвае Насця. — А затым дасканала вывучаць здабычу”. Але толькі гэтым работа не абмяжоўвалася. Неабходна было пералапаціць мноства спецыяльнай літаратуры, пракансульціравацца з навукоўцамі (звярталіся ў Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт), навучыцца без боязі, аргументавана адстойваць свой пункт погляду перад самымі высокімі “экзаменатарамі”. І рэзультат не прымусіў доўга чакаць — высокая ацэнка сумеснай працы вучаніцы і настаўніка на розных узроўнях — ад раённага да рэспубліканскага. Маргарыта САКОВІЧ НА ЗДЫМКУ: М. П. Стульба і Насця Каменка. Фота аўтара  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей