Ён атрымаў пачатковую адукацыю, вучыўся ў Капыльскім народным вучылішчы. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі былы семінарыст прыехаў у родны Капыль, але вакансій у гарадку не было, таму настаўнічаў да 1920 года ў Траянаўскім земскім народным вучылішчы. Затым служыў у Чырвонай арміі.
Пасля паступіў на сацыяльна-гістарычнае аддзяленне педагагічнага факультэта БДУ. Вучобу сумяшчаў з працай літсупрацоўніка, потым загадчыка аддзела ў газеце «Савецкая Беларусь», быў членам літаратурнага аб’яднання «Маладняк». 27 сакавіка 1930 г. арыштаваны ДПУ БССР па справе «Саюза вызвалення Беларусі» (прыгавораны да пяці гадоў ссылкі ў г. Вятку). У ссылцы захварэў на сухоты, ад якіх пакутаваў усё жыццё (рэабілітаваны 19 верасня 1960 г.).
[caption id="attachment_104963" align="aligncenter" width="840"]
■ Літаб'яднанне «Маладняк». Нічыпар Чарнушэвіч у верхнім радзе другі злева[/caption]
У 30-я гады быў супрацоўнікам газеты «Вятская правда» (пазней «Кировская правда»). Пасля выкладаў гісторыю ў сярэдніх школах Масквы. У кастрычніку 1941 г. эвакуіраваўся ў Цюмень, дзе працаваў загадчыкам аддзела рэдакцыі газеты «Тюменская правда». З 1947 г. жыў у Мінску. Працаваў на розных пасадах, сярод апошніх — у Беларускім дзяржаўным выдавецтве і на Беларускім радыё.
Ён шмат пісаў і вельмі мала надрукаваў. У 1958 годзе сцэнарый Нічыпара Чарнушэвіча «Арсенал» быў адзначаны прэміяй на Усесаюзным конкурсе, а фільм, на жаль, так і не з’явіўся.
Больш за сорак гадоў творчай працы ім было напісана шмат вершаў, балад, кінасцэнарыяў. Яго творы праслаўляюць Радзіму, прыгажосць роднай прыроды, стваральную працу людзей. Паэт таксама плённа працаваў у галіне перакладу рускай, украінскай, яўрэйскай паэзіі на беларускую мову.
Сяргей КОЗЕЛ
Комментарии