Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

19

Мiнпрацы растлумачыла парадак выплаты матэрыяльнай дапамогi

24.09.2011
У сувязі з узнікненнем пытанняў па рэалізацыі Указа Прэзідэнта ад 15 верасня № 417 «Аб адна-разовай матэрыяльнай дапамозе» Міністэрства працы і сацыяльнай абароны растлумачвае парадак выплат, паведамляе БелТА. У адпаведнасці з Указам аднаразовая матэрыяль-ная дапамога аказваецца людзям, якія на 1 верасня гэтага года з’яўляліся работнікамі бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, што атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваны па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый. Матэрыяльная дапамога выплачваецца і ваеннаслужачым (акрамя вайскоўцаў тэрміновай службы), асобам начальніцкага і радавога саставу органаў унутраных спраў, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю. Прадстаўнікам гэтых катэгорый выплата матдапамогі будзе ажыццяўляцца па асноўным месцы працы (службы). Матэрыяльную дапамогу атрымаюць таксама непрацуючыя пенсіянеры (незалежна ад віду і памеру пенсіі), якія знаходзяцца на ўліку ў органах па працы, занятасці  і сац-абароне і пенсійных органах сілавых ведамстваў; а таксама атрымальнікі дапамог (незалежна ад памеру дапамогі, якая атрымліваецца) па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў, па доглядзе дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў, дзіцяці ва ўзросце да 18 гадоў, інфіцыраванага вірусам імунадэфіцыту чалавека, па доглядзе інваліда першай групы альбо асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту, тым асобам, хто мае патрэбу ў пастаянным доглядзе па заключэнні ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі арганізацыі аховы здароўя. Матэрыяльная дапамога атрымальнікам усіх названых відаў дапамог будзе ажыццяўляцца за кошт сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання. У Мінпрацы і сацабароны падкрэслілі, што Указам прадугледжваецца выплата аднаразовай матэрыяльнай дапамогі ўсім атрымальнікам дапамог па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў, незалежна ад формаў уласнасці арганізацый, якімі ажыццяўляецца выплата названай дапамогі, за кошт сродкаў Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва. Жанчынам, якія атрымліваюць дапамогу па доглядзе дзіцяці да дасягнення ім узросту 3 гадоў па месцы працы, матэрыяльная дапамога выплачваецца незалежна ад факту выхаду маці на працу (у тым ліку на ўмовах поўнай занятасці), афармлення дзіцяці ў дзіцячую дашкольную ўстанову. Як вядома, права на дапамогу па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў маюць фактычна ажыццяўляючыя догляд яго маці або бацька, усынавіцель, апякун дзіцяці, а прызначэнне і выплата гэтай дапамогі ў выпадку, калі маці не працуе і не вучыцца, ажыццяўляецца па месцы працы (службы) або вучобы бацькі (айчыма) дзіцяці, усынавіцеля, апекуна. Таму ў выпадку, калі маці дзіцяці, якая фактычна ажыццяўляе догляд дзіцяці да 3 гадоў, не працуе і не вучыцца, і вышэйназваная дапамога выплачваецца па месцы працы (службы, вучобы) бацькі дзіцяці, выплата матэрыяльнай дапамогі таксама павінна быць ажыццёўлена па месцы працы (службы, вучобы) бацькі дзіцяці за кошт сродкаў фонду. Пры гэтым калі бацька дзіцяці адначасова адносіцца да бюджэтнікаў і ваеннаслужачых, ён таксама мае права на атрыманне матэрыяльнай дапамогі за кошт крыніц, з якіх ажыццяўляецца выплата яму заработнай платы, грашовага забеспячэння. Іншымі словамі, паколькі ў гэтым выпадку бацька дзіцяці атрымае матэрыяльную дапамогу за кошт сродкаў фонду замест маці (якая фактычна ажыццяўляе догляд дзіцяці і мае права на атрыманне адпаведнай дапамогі), абмежаванні па выплаце матэрыяльнай дапамогі да бацькі не будуць прымяняцца. Аналагічны падыход варта прымяняць у дачыненні да непрацуючых атрымальнікаў пенсій, якім дапамога замест маці прызначана па месцы знаходжання пенсійнай справы бацькі. Тым, хто працуе ў мікраарганізацыях, дапамога па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў прызначаецца і выплачваецца ў органах па працы, занятасці і сацабароне па месцы жыхарства. Адпаведна матэрыяльная дапамога ім будзе выплачвацца па месцы атрымання дапамог — у органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне па месцы жыхарства. Жанчынам, якія ажыццяўляюць догляд дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў і атрымліваюць прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную, вышэйшую і паслявузаўскую адукацыю ў дзённай форме атрымання адукацыі, матэрыяльная дапамога будзе выплачвацца па месцы вучобы. Жанчынам, якія сумяшчаюць вучобу ў дзённай форме атрымання адукацыі з працай, матдапамога выплачваецца толькі па месцы вучобы. Тым, хто знаходзіцца ў водпуску па доглядзе дзіцяці да дасягнення ім узросту 3 гадоў з выплатай адпаведнай дапамогі па месцы працы і адначасова атрымлівае дапамогу па доглядзе дзіцяці-інваліда ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, матэрыяльная дапамога будзе выплачвацца толькі па месцы працы на адной падставе — як атрымальніку дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў. Асобам, якія атрымліваюць дапамогу па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў і адначасова атрымліваюць пенсіі з выпадку страты карміцеля на непаўналетніх дзяцей, выплата матэрыяльнай дапамогі будзе ажыццёўлена, у тым ліку, і на кожнага атрымальніка пенсіі (гэта значыць, па кожнай з падстаў па месцы атрымання дапамогі і пенсіі адпаведна).  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей