Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

56

Аграрии ОАО "Копыльское" активно ведут сев озимого рапса

24.08.2021
Тэрміны для сяўбы азімага рапсу зараз самыя аптымальныя. Таму ў гаспадарках раёна стараюцца не прамарудзіць з гэтым і ўжо палова з запланаваных 9900 га засеяна. Сяўба важнай культуры ў ААТ «Капыльскае» даручана вопытнаму і адказнаму механізатару Сяргею Мацейку (на здымку), які засявае ўчасткі ўжо больш за 15 гадоў. З запланаваных сёлета 1000 га ён  ужо выканаў работы амаль на 880 (па стане на 24 жніўня). Увогуле ж працаўнікі ААТ «Капыльскае» з настроем вядуць усе работы. Жніво тут прайшло зладжана, без збояў. Кожны на сваім участку ведаў, што і як рабіць, і выконваў свае заданні дакладна і своечасова. – Просіць зямля дожджыкаў, –падкрэслівае галоўны аграном Юрый Тарасевіч. – І цяпер, калі набірае абароты пасяўная кампанія, яны патрэбны яшчэ больш! Словы галоўнага агранома пацвярджае карціна, за якой удалося паназіраць каля вёскі Навасёлкі. Магутны «Джон Дзір» пад кіраўніцтвам Сяргея Мацейкі рухаўся па роўненькім, падрыхтаваным загадзя полі, пакідаючы за сабой вялізны слуп пылу – зямля была сухая. Энерганасычаны трактар працуе з новым пасяўным імпартным агрэгатам, які толькі нядаўна набыло  сельгаспрадпрыемства. Тым не менш, нягледзячы на сухую глебу зараз самы час сеяць. Так, у ААТ «Капыльскае» разам з насеннем рапсу ўносяцца і мінеральныя ўгнаенні. Для гэтага і прадугледжаны сучасны пасяўны агрэгат. Дарэчы, сёлета плошчы азімага рапсу ў гаспадарцы, як і ва ўсім раёне, павялічаны. – Гэта ўзважанае рашэнне, – адзначае Юрый Тарасевіч. – Павелічэнне плошчаў пад азімы рапс дасць магчымасць забяспечыць жывёлагадоўчую галіну бялком і атрымаць нядрэнны грашовы прыбытак. Следам за сяўбой, згодна з тэхналагічнымі нормамі, на засеяных участках аграрыі рыхтуюцца ўнесці хімпрэпараты, каб атрымаць высокі ўраджай. І вось тут вільгаць, якую вельмі чакаюць з нябёсаў, проста неабходна… Сам па сабе рапс – вельмі прыбытковая культура, калі дае высокі ўраджай. Услед за рапсам у сельгаспрадпрыемстве рыхтуюцца да сяўбы збожжавых і зернебабовых культур. Каб правесці пасяўныя мерапрыемствы ў лепшыя тэрміны, маецца ўсё неабходнае: людзі, сельгасмашыны, прычапныя агрэгаты. Зараз у іх важная задача – закласці добры падмурак будучага ўраджаю, а неўзабаве земляробаў паклічуць на ўборку палеткі з кукурузай. Сяргей КОЗЕЛ Фото Павла ШЕИНА

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей