Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

16

Зямлі – парадак

23.09.2011
Навядзенне парадку на зямлі стала адным з галоўных пытанняў кіруючых кадраў. Так, на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, якое пройдзе ў канцы верасня, чакаецца разгляд даручэнняў Кіраўніка дзяржавы па дадзеным пытанні. Таму ў шэрагу раёнаў рэспублікі прайшлі праверкі з удзелам прадстаўнікоў вышэйстаячых органаў. Так, Капыльскі раён днямі наведаў начальнік Галоўтэхнагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Аляксандр Равінскі, які разам з прадстаўнікамі ўпраўлення райсельгасхарчу аб’ехаў шэраг гаспадарак. У ЗАТ “Жыліхава”, ААТ “Семежава”, “Піянер-агра” было праверана добраўпарадкаванне сельскагаспадарчых аб’ектаў – машынна-трактарных паркаў, малочнатаварных ферм, складоў мінеральных угнаенняў, зернесушыльнай гаспадаркі, воданапорных вежаў. Адзначаны шэраг станоўчых момантаў. Аднак выказаны некаторыя заўвагі па расстаноўцы тэхнікі, агароджванні аб’ектаў, добраўпарадкаванні пад’ездаў да складоў, наяўнасці пустазелля на прылягаючых тэрыторыях. Усе пытанні ўзяты на кантроль і дадзены тэрміны для іх выпраўлення. Марыя ШЭІНА  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей