Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

34

Узнялі настрой вяскоўцам

22.09.2011
Сапраўдным святам стала “Успенне” для ўсіх жыхароў вёскі Навасёлкі. Хто ж, як не самадзейныя артысты ўздымуць настрой сваім вяскоўцам? Надвор’е таксама спрыяла, свяціла сонейка, веяў лёгкі ветрык. Шмат людзей сабралася ля клубнай установы в. Навасёлкі, дзе і праходзіла тэатралізаванае прадстаўленне “А на Успенне музыкі гралі…” Пляцоўка была ўпрыгожана вышытымі ручнікамі і тканымі посцілкамі. Адкрыў мерапрыемства настаяцель Прыхода Храма Свяціцеля Мікалая Цудатворцы іерэй Міхаіл Мардвінаў. Добры настрой вяскоўцам уздымалі Марына Бурак (Браткаўская сельская бібліятэка), Дзмітрый Пятроўскі (Руднянскі СДК), Генадзь Дарашэвіч (Навасёлкаўскі СДК). Гледачам была прапанавана канцэртная праграма з удзелам самадзейных артыстаў Навасёлкаўскага СДК: Жанны Дарашэвіч, Надзеі Крывецкай, Жанны Дудар, а таксама самадзейных артыстаў Руднянскага СДК: Ангеліны Дораш, Іны Макаўчык, Святланы Петрусевіч. Зарад добрага настрою атрымалі ўсе прысутныя, ніхто не шкадаваў сваіх апладысментаў. Шчырыя словы падзякі самадзейным артыстам выказалі ад усіх жыхароў в. Навасёлкі М. П. Несцярук, а таксама старшыня Браткаўскага сельвыканкама І. В. Драцкі. Вось так і жыве наша вёсачка – не толькі працай, але і святамі, якія дораць ёй самадзейныя артысты. Думаю, што свята надоўга запомніцца не толькі вяскоўцам, але і ўсім удзельнікам. Наталля КЛЫГА, дырэктар Навасёлкаўскага СДК  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей