Для таго, каб найбольш поўна забяспечыць насельніцтва сельскагаспадарчай прадукцыяй і харчовымі таварамі, кулінарнымі і кандытарскімі вырабамі, сродкамі аховы раслін, угнаеннямі, насеннем і пасадачнымі матэрыяламі, сельскагаспадарчым інвентаром, вырабамі майстроў народнай і дзіцячай творчасці старшыня Капыльскага райвыканкама Анатоль Жданеня падпісаў распараджэнне аб правядзенні пашыраных кірмашоў у Капылі. Першыя з іх ужо адбыліся. У гэту суботу, 24 верасня, а пасля 1, 8, 15, 22, 29 кастрычніка жыхароў Капыльшчыны і гасцей нашага краю зноў чакаюць на плошчы Леніна, дзе будзе арганізаваны не толькі продаж вышэй названай прадукцыі, але і культурна-масавыя мерапрыемствы з удзелам
музычных калектываў. Пачатак у 9 гадзін.
Прыходзьце, не пашкадуеце!
Комментарии