Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

62

В ОАО "Пионер-Агро" уборка зерновых идет полным ходом

30.07.2021
У адкрытым акцыянерным таварыстве «Піянер-Агра» ўраджайнасць збожжавых культур для сёлетняга няпростага па кліматычных умовах года перавышае 50 цэнтнераў з гектара – і гэта адзін з самых лепшых вынікаў у раёне. Ва ўборцы задзейнічана адзінаццаць экіпажаў, якія маюць вопыт работы на жніве (на дадзены момант шэсць з іх убіраюць ячмень на насенне і пяць — на фураж), сем аўтамабіляў заняты на адвозцы. — Мы стараемся ствараць аднолькавыя ўмовы для работы ў полі, — расказвае галоўны аграном сельгаспрадпрыемства Сяргей Гурын, — а таму асаблівых лідараў у нас і быць не можа. Радуе, што кожны з іх адчувае такія адносіны да сябе і адказвае стараннай выніковай працай. У гаспадарцы на 29 ліпеня ўжо было ўбрана звыш 25% запланаваных плошчаў і намалочана больш чым 3000 тон збажыны пры сярэдняй ураджайнасці 50,1 ц/га. Для работнікаў, занятых на ўборачнай, створаны неабходныя ўмовы для паспяховай працы. Іх забяспечваюць халоднай мінеральнай вадой, двухразовым харчаваннем (абеды гатуюць ва ўласнай сталовай). А калі спатрэбіцца працаваць да 12 гадзін ночы, запэўніваюць у гаспадарцы, на палі будуць дадаткова дастаўляцца падвячоркі. — Сёння на абед мы прапаноўваем боршч, курыцу з прасяной кашай, морс з булкай, — расказвае раздатчыца Ірына Няронская. — У мясцовай сталовай я працую не вельмі даўно, але магу сказаць, што калектыў падабраўся зладжаны, вельмі адказны, таму і пры прыгатаванні страў захоўваюцца ўсе тэхналагічныя патрабаванні. [caption id="attachment_104046" align="aligncenter" width="840"] ■ Раздатчыца Ірына Няронская прапаноўвае абед камбайнеру Міхаілу Марозу[/caption] — Нельга не пагадзіцца з Ірынай, — уключаецца ў гутарку камбайнер Аляксандр Куневіч. — Сапраўды, абеды заўсёды смачныя, каларыйныя, быццам прыгатаваны дома. Вялікі дзякуй нашым паварам за такія адносіны. Акрамя таго ў гаспадарцы абсталяваны душы і ў хлебаробаў ёсць магчымасць апаласнуцца пасля напружанага працоўнага дня. У гутарцы з экіпажам у складзе Максіма Куцці і Сяргея Капытка давялося пачуць пацвярджэнне гэтым словам. Хлопцы знайшлі паміж сабой агульную мову, жаданне дабіцца высокіх вынікаў — ёсць, таму і працуюць з энтузіязмам. [caption id="attachment_104044" align="aligncenter" width="840"] ■ На ячменных палетках працуе экіпаж у складзе Сяргея Капытка і Максіма Куцці[/caption] Гаворачы пра тактыку вядзення работ, Сяргей Гурын адзначыў, што сёлета распачалі з азімага ячменю, які рана паспеў. Атрымалі па 62 ц/га. Ураджайнасць рапсу ў сярэднім склала 44 ц/га. Зараз усе сілы кінуты на жніво яравога ячменю, якога атрымліваюць па 45-47 ц/га. Вільготнасць збажыны 12%, а гэта значыць практычна не даводзіцца яе сушыць, неабходна толькі першасная ачыстка. Зыходзячы з тактыкі, трэба ўбраць праблемныя палі, якія ў выпадку пагаршэння надвор’я будуць недаступныя для ўборкі. [caption id="attachment_104045" align="aligncenter" width="840"] ■ На адвозцы збажыны заняты вадзіцелі Мікалай Кастэнка і Раман Серы[/caption] Вялікая ўвага ў гаспадарцы надаецца захаванню якасці пры правядзенні ўборачных работ. Спецыялісты гаспадаркі і праваахоўныя органы вельмі строга кантралююць выкарыстанне тэхнікі, асабліва камбайнаў, каб не дапускаць страт збожжа, для чаго выконваецца шэраг  тэхналагічных умоў. Увогуле ж, высокая працоўная і тэхналагічная дысцыпліна — залог поспеху на ўборцы. [caption id="attachment_104043" align="aligncenter" width="840"] ■ Адзін са старэйшых камбайнераў Валянцін Хадакоўскі са сваім напарнікам Сяргеем Торыкам[/caption] Выконваюць піянераўскія аграрыі і іншыя работы, якія з’яўляюцца лагічным прадаўжэннем жніва. Сярод іх — уборка саломы. Як паведаміў Сяргей Гурын, салома адразу ж падбіраецца і запрасоўваецца. Для гэтай мэты ёсць шэсць прэс-падборшчыкаў. Створаны звёны для адвозкі і выканання пагрузачна-разгрузачных работ. Таксама зараз вядзецца ворыва пад сяўбу люцэрны. Уносяцца ўгнаенні і вядзецца ворыва пад ураджай рапсу будучага года. Сяргей КОЗЕЛ

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей