Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

16

Будзем з палівам!

21.09.2011
Капыльскі філіял дзяржаўнага прадпрыемства “Мінаблпаліва” з’яўляецца на тэрыторыі раёна прадпрыемствам, якое займаецца нарыхтоўкай цвёрдых відаў паліва, у прыватнасці, дроў і торфабрыкету. Наколькі жыхары Капыльшчыны будуць імі забяспечаны і ўвогуле пра дзейнасць філіяла мы пацікавіліся ў дырэктара Аляксандра КОРЗУНА. Як адзначыў Аляксандр Аляксандравіч, на дадзены момант рэалізавана 107% да плана торфабрыкету і 105,5% -- дроў. Прадпрыемства працуе з апераджэннем графіка. Безумоўна, узнікаюць некаторыя фінансавыя цяжкасці са своечасовай аплатай за торфабрыкет і разлікамі з бюджэтнымі арганізацыямі. Аднак ёсць значная эканамічная дапамога райвыканкама, які выдзеліў на гэты год дадатковыя датацыі, з дапамогай якіх была перакрыта запазычанасць торфабрыкетным заводам амаль поўнасцю. Зараз ізноў нарошчваюцца аб’ёмы, каб задаволіць попыт насельніцтва. На сёння ў сельскіх Саветах у чарзе на набыццё паліва стаяць каля 1500 чалавек. -- Хачу звярнуцца да насельніцтва раёна, -- падкрэсліў Аляксандр Корзун, -- што своечасовая падача заявак і выпіска цвёрдых відаў паліва паскорыць працэс і не створыць паніку ў асенне-зімовы перыяд. Калі нарыхтоўку пачаць з вясны, то можна планамерна і своечасова забяспечыць насельніцтва. Дарэчы, сёлета, як паведаміў кіраўнік філіяла, паказчыкі даволі добрыя. Так, домаўладанні забяспечаны палівам на 104% да задання, прыбытак за сем месяцаў склаў 66 млн руб., рэнтабельнасць – 9,1%, затраты на 1000 руб. выручкі знізіліся і склалі 98,2% да ўзроўню мінулага года, энергазберажэнне – мінус 11,5%, прадукцыйнасць працы вырасла і склала 140% да леташняга ўзроўню, сярэдняя заработная плата – 1 043 673 руб. Як ужо адзначалася, нарыхтоўка торфабрыкету вядзецца ў адпаведнасці з планам, які распрацаваны сумесна з заводамі. А вось для нарыхтоўкі дроў створаны дзве брыгады з сямі чалавек, пераважна гэта маладыя супрацоўнікі. Ад старэйшых ім свой вопыт перадае Юрый Саміла, які рэгулярна перавыконвае план. А  гэта – папаўненне сямейнага бюджэту, бо за кожны кубаметр звыш плана налічваецца падвоеная аплата. На расколцы дроў працуюць тры станкі, па два чалавекі на кожным. Днямі будзе запушчаны чацвёрты, што дасць магчымасць забяспечваць дадаткова яшчэ 10 метраў кубічных дроў штодзённа. Гэты від работ выконваюць неаднаразовыя пераможцы спаборніцтваў Мікалай Прыміч і Аляксандр Баўтрук. Дастаўку паліва да спажыўцоў ажыццяўляе транспарт як аўтапарка №21, торфабрыкетных заводаў, так і ўласны. Тут вызначаецца Мікалай Гуліцкі, які выязджае ў рэйсы, не зважаючы на свой час і, вядома, заўсёды перавыконвае заданне. Сяргей КОЗЕЛ НА ЗДЫМКАХ: 1. Дрываколы М. Прыміч і А Баўтрук; 2. Дырэктар А. Корзун з вадзіцелем С. Несцерчыкам. Фота Паўла ШЭІНА  

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей