Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

132

Урожай-2019. На Копыльщине чествовали первых тысячников

26.07.2019
[caption id="attachment_78584" align="aligncenter" width="840"] ■ Анатоль Ліневіч з братамі Клочкамі: Уладзімірам, Сяргеем і Дзмітрыем[/caption] Сёлета імі сталі камбайнеры УП «ПІК-Лясное» браты Дзмітрый і Сяргей Клочкі. З высокім працоўным дасягненнем перадавы экіпаж механізатараў прыехалі павіншаваць старшыня райвыканкама Анатоль Ліневіч, яго першы намеснік начальнік упраўлення райсельгасхарчу Віталь Ракевіч, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Валянціна Козіч, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Ірына Сцяпура, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Вераніка Лепяціла. Разам са словамі ўдзячнасці за плённую працу і пажаданнямі ўсіх даброт яны ўручылі лідарам жніва-2019 падзякі-«маланкі», грашовыя прэміі, каштоўныя падарункі, вымпелы «Пераможцу спаборніцтва». Перадавікоў таксама павіншавалі і падзякавалі ім за сумленную працу прадстаўнікі адміністрацыі і прафкама УП «ПІК-Лясное». У іх гонар гучалі песні.   Адметна, што поруч з Дзмітрыем і Сяргеем Клочкамі працуе іх старэйшы брат Уладзімір, які на МАЗе адвозіць на ток зерне, што намалоцяць камбайнеры. Маргарыта САКОВІЧ

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей