Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

46

Шмат стагоддзяў разам крочаць па зямлі-матухне Гаспадар і Гаспадыня. Такія аднолькавыя і такія розныя…

21.07.2021
ГАСПАДАР Гаспадар не можа кантраляваць, чым займаецца гаспадыня, ён можа кантраляваць толькі свае адносіны да гэтага, сваю рэакцыю. У яго стаўленні да гэтага – і ёсць яго сапраўдная моц. Гаспадар не жыве сёння да таго часу, пакуль не зробіць нешта такое, за што яму падзякуе гаспадыня. Гаспадары нараджаюцца са здольнасцю змяніць жыццё гаспадынь, ніколі не трэба здраджваць гэтай здольнасці. Не існуе сакрэтаў поспеху гаспадара: усё гэта вынік працы над памылкамі гаспадыні. Гаспадар за сваё жыццё можа сустрэць гаспадынь двух характарыстык: першыя могуць скінуць яго ў багну, другія – кінуць выратавальны круг. Аднак у выніку ён будзе ўдзячны абедзвюм. Мудры гаспадар ніколі не ігнаруе гаспадынь, якія клапоцяцца пра іх, таму што аднойчы ўцяміць, што згубіў брыльянт у той час, калі займаўся калекцыяніраваннем звычайных палявых камянёў. Гаспадар павінен заўсёды заставацца дужым, нават тады, калі бачыць, што ўсё вакол развальваецца. Няўдачы гаспадыні з’яўляюцца вялікім  сакрэтам поспеху гаспадара. Калі ён хоча дабіцца поспеху хутчэй, трэба ўтроіць хуткасць даследаванняў гэтых няўдач. Дрэнны гаспадар той, хто пабудаваў дом, прайшоўшы ля якога, ніхто не захацеў нават азірнуцца. Гаспадару ніколі не варта недаацэньваць сябе: усё, што робяць іншыя, ён здольны ажыццявіць і сам. ГАСПАДЫНЯ Усе гаспадары маюць аднолькавыя звычкі, толькі глыбока даследаваўшы іх, жанчына можа стаць  гаспадаром у хаце. Самая вялікая памылка гаспадынь – гэта дазваляць гаспадарам заставацца ў іх душы  больш часу, чым патрабуе іх сэрца. Гаспадыня не павінна карыстацца ў сваіх паводзінах праблемамі гаспадара, яна павінна падначальвацца толькі сваім марам. Гаспадыню не павінна хваляваць, чым займаецца яе гаспадар. Што ўжо ўсе ўласныя справы зроблены? Шчасце гаспадыні не дасягаецца свядомым імкненнем да шчасця. Гэта пабочны прадукт жыццядзейнасці гаспадара. Паводзіны  гаспадыні, як вада ў  хуткай рацэ: калі жанчына расхваляваная, на яе  цяжка гля-дзець, калі супакоеная – як сама багіня. У пагоні за сваёй марай гаспадыня гатова пайсці амаль на ўсё. Жанчыны значна мацнейшыя, чым яны любяць жаліцца пра сябе. Гаспадыні не гавораць толькі тады, калі гучыць загад палепшыць цішыню. Адзінае пастаяннае  багацце гаспадыні – гэта тое, што яна паспела аддаць тым, хто побач. Канстанцін КАРНЯЛЮК, пазаштатны аўтар «СП»

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей