Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

46

Представители РОО «Белая Русь» посетили Копыльский район в рамках экспедиции «Туристическая мозаика Минской области»

16.07.2021
Прадстаўнікі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» наведалі Капыльскі раён у рамках краязнаўчай экспедыцыі «Турыстычная мазаіка Міншчыны», якую ініцыіравала Мінская абласная арганізацыя. Краязнаўчая экспедыцыя з Салігорска наведае ўсе раёны сталічнай вобласці. Задача –пазнаёміцца са славутасцямі кожнага з іх, паглядзець, чым жывуць людзі, сустрэцца з прадстаўнікамі арганізацыі «Белая Русь». [caption id="attachment_103648" align="aligncenter" width="840"] Старшыня раённай арганізацыі РГА «Белая Русь», кіраўнік спраў райвыканкама Алена Міхайлоўская (злева) віншуе гасцей[/caption] «Эстафета адзінства» праводзіцца з мэтай аб’яднання грамадскіх сіл, папулярызацыі дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь, павышэння нацыянальнай самасвядомасці і грамадзянска-патрыятычнага выхавання моладзі. У праекце прымаюць удзел арганізацыйныя структуры Мінскай абласной арганізацыі РГА «Белая Русь». [caption id="attachment_103650" align="aligncenter" width="840"] ■ Ля помніка «Маці, якая смуткуе» ў аг. Пясочнае[/caption] Акцыя – яркі прыклад актыўнай пазіцыі «Белай Русі» ў выхаванні пачуцця сапраўднага патрыятызму, адданасці сваёй Радзіме, яе слаўным традыцыям. Плануецца, што ўсе месцы, якія наведае краязнаўчая экспедыцыя, будуць нанесены на інтэрактыўную карту славутасцей Міншчыны. Эстафета паказвае, што ў кожным кутку нашай Радзімы ёсць на што паглядзець і ёсць чым пахваліцца. Бо акрамя агульнавядомых славутасцей існуе нямала і іншых прывабных турыстычных маршрутаў. Капыляне сустракалі гасцей на мяжы Уздзенскага раёна, на мосце праз раку Нёман, каля аграгарадка Пясочнае. Супрацоўнікі раённага краязнаўчага музея пазнаёмілі з нашым краем, адказалі на пытанні, якія цікавілі. Старшыня раённай арганізацыі РГА «Белая Русь», кіраўнік спраў райвыканкама Алена Міхайлоўская звярнулася да гасцей з прывітальным словам і падкрэсліла, што мы – моцная і дастойная нацыя, таму важна зрабіць усё магчымае, каб наша краіна стала яшчэ больш лепшай і прыгожай. Гасцям уручаны каравай, прыгатаваны з любоўю мясцовымі хлебапёкамі. Ад Салігорскага раёна ўдзельнікі дэлегацыі перадалі капылянам «Вымпел адзінства». Яшчэ адзін падарунак - соль, здабытая ААТ «Беларуськалій», сімвалічная для іх рэгіёну. Удзельнікі экспедыцыі аддалі даніну павагі ля помніка ў аг. Пясочнае, воінам-вызваліцелям Капыля, загінулым у агні і на франтах мясцовым жыхарам у в. Жавулкі, пазнаёміліся з вытворчасцю на Капыльскім кааппраме. Далей эстафета была перададзена ў Нясвіжскі раён. Сяргей КОЗЕЛ Фота Паўла ШЭІНА

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей