Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

21

Салодкі корань з філіяла “Руднае”

28.09.2011
[caption id="attachment_13207" align="aligncenter" width="443" caption="Механізатар Леанід Рымашэўскі і Віталь Купрыянчык"][/caption] Гаспадаркі раёна поўным ходам вядуць уборку цукровых буракоў. Ужо ўбраны 1725 гектараў салодкага караняплода, што складае 31% усёй плошчы. Найбольш высокімі тэмпамі работы вядуцца ў ААТ “Суворава-Агра” (100%), “Семежава” (52%), “Старыца-Агра” (50%), “Капыльскае”, “Мажа-Агра” (47%). З агульнай плошчы ворыўнай зямлі ў амаль 2700 га аграрыі сельскагаспадарчага філіяла “Руднае” восьмую частку адводзяць пад цукровыя буракі. Гэту культуру ў гаспадарцы вырошчваюць даўно і ведаюць дасканала, якія гатункі насення прыдатныя для руднянскіх палеткаў. [caption id="attachment_13208" align="aligncenter" width="443" caption="Алег Рымашэўскі і Віктар Дзічкоўскі"][/caption] — Плошча пад цукровыя буракі з года ў год у нас займае каля 350 гектараў. Выкарыстоўваем заўсёды гатункі фірмы “Штрубэ”, — расказвае галоўны аграном СГФ “Руднае” Віталь Купрыянчык. — Пакуль уборку вядзём уласнымі сілам. Але, каб хутчэй правесці неабходную работу, на дапамогу  са слуцкага мехатрада да нас прыйдзе “Холмер”. Дзякуючы выкарыстанню сучасных тэхналогій, комплексных камбінаваных угнаенняў удалося дасягнуць нядрэннай ураджайнасці. У гэтым годзе яна складае каля 380 цэнтнераў на круг, што амаль на ўзроўні сярэднераённага паказчыка (400 ц/га). На дадзены момант у сельгасфіліяле ўбрана 80 га салодкага караняплода, накапана 3050 тон. Яго цукрыстасць складае 16,04%, што нават крыху вышэй за базісную (16%). [caption id="attachment_13209" align="aligncenter" width="295" caption="Ідзе пагрузка буракоў"][/caption] У лік дзяржзаказу на Слуцкі цукровы камбінат неабходна паставіць 13 тыс. тон буракоў новага ўраджаю. З гэтай задачай справіцца па сілах, упэўнены ў сельгаспрадпрыемстве. А ўвогуле ўборку плануецца завяршыць у першай палове кастрычніка. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара  

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей