Home
Четверг 22.05.2025 14:00

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

45

Районный центр ткачества награжден дипломом XII Республиканского фестиваля-ярмарки "Вясновы букет"

09.07.2021
Раённы цэнтр ткацтва ўзнагароджаны Дыпломам I ступені па выніках XII Рэспубліканскага фестывалю–кірмашу народных мастацкіх рамёстваў «Вясновы букет». – Капыльшчыну на свяце прадстаўлялі народныя майстры Беларусі Таццяна Волкава і Вера Нікалаевіч, а таксама майстар–метадыст цэнтра ткацтва Наталля Сафронава (на здымку), – расказвае загадчык раённага цэнтра традыцыйнай культуры Галіна Гурло. – Нашымі ткачамі ладзілася выстава, на якой былі прадэманстраваны работы, створаныя за апошнія два гады. Майстар-клас па ткацтве ручнікоў і паясоў паказаў высокае ўменне валодання ткацкімі тэхнікамі і прыёмамі. Капыльскія майстры беражліва ставяцца да мясцовых традыцый, захоўваюць і развіваюць іх. Гэта і ўражвае журы, якое ўжо чацвёрты раз запар прызнае цэнтр ткацтва лепшым, і па выніках конкурсу яго супрацоўнікі атрымліваюць высокую адзнаку сваёй працы. Дарэчы, свята традыцыйнай мастацкай культуры, на якім сабралася больш за 300 майстроў з усіх куткоў Беларусі, адбылося ў апошнія дні мая. Выставы і  майстар-класы  па апрацоўцы дрэва, ганчарстве, ткацтве, вышыўцы, роспісе, выцінанцы, лоза-  і саломапляценні  і шмат  чаго іншага можна было ўбачыць у гэты дзень. На працягу  фестывалю таксама гучалі  выступленні лепшых калектываў мастацкай самадзейнасці рэспублікі. Арганізатарамі фестывалю сталі Міністэрства культуры, ГА «Беларускі саюз майстроў народнай творчасці» і ўпраўленне культуры Мінгарвыканкама. Дзіяна ТКАЧЭНКА

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей