Home
Воскресенье 25.05.2025 06:02

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

144

В Копыльском районе отметили Купалье

09.07.2021
У ноч з 6 на 7 ліпеня Капыльшчына адзначала Купалле – адно з найстарадаўнейшых народных свят, прысвечаных сонцу і росквіту зямлі. У гэтую казачна-таямнічую ноч у зоне адпачынку адбывалася мноства дзіўных падзей. Кожная легенда і паданне ў ноч на Івана Купалу маюць свой каларыт, які вельмі цікавы і важны для нашай моладзі. І супрацоўнікі раённага цэнтра традыцыйнай культуры, і ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці ад Грозаўскага сельскага дома культуры «Весялухі» для жыхароў Капыльшчыны падрыхтавалі тэатралізаванае прадстаўленне «Магічная купальская ноч». Вядучымі мерапрыемства былі Няптун (Вячаслаў Курчык) і Алена-Прыгажуня (Людміла Давідоўская). Мерапрыемства суправаджалася шматлікімі музычнымі паўзамі, конкурсамі, у якіх удзельнічалі госці свята і за гэта атрымлівалі падарункі. Пасля прадстаўлення ўсе прысутныя пайшлі да купальскага вогнішча, дзе спалілі пудзіла ведзьмы, якую называлі «Мара». Сутнасць абраду –знішчэнне ўвасаблення зла. На  Купалле  дзяўчаты праводзілі шмат  абрадаў: варажба на будучае (пускалі па вадзе купальскія вянкі), спявалі абрадавыя песні і вадзілі карагоды. Пасля чаго маладыя пары шукалі «папараць-кветку». На гэтым свяце яе знайшлі Крысціна і Яўген, якія атрымалі шчырыя віншаванні і салодкі падарунак. А танцавальная праграма, дзе і маладыя, і сталыя жыхары Капыльшчыны змаглі ўдосталь натанцавацца, была падрыхтавана раённым цэнтрам культуры. Свята Купалле ў гэты цёплы вечар атрымалася надзвычай цікавым і вясёлым. Усе прысутныя былі задаволены мерапрыемствам. Маргарыта Уткіна з г. Апаціты Мурманскай вобласці падзялілася сваімі ўражаннямі: – Мы каждый год бываем здесь на празднике. Нам очень нравится Купалье, и дети очень довольны, ждут его с нетерпением. В следующем году обязательно приедем на это мероприятие! Ураджэнка Капыля Аксана Тамашэня, якая апошні час жыве ў г. Люберцы Маскоўскай вобласці, адзначыла: – Мы каждый год приезжаем к родителям в этот маленький городок и, конечно же, не забываем о его красочных праздниках. Вот и сегодня мы с сыном Севой с огромным удовольствием пришли посмотреть на костер, послушать веселую музыку и, конечно же, потанцевать. А маленькі Сева дадае: – Больше всего мне нравится то, как сжигают куклу на костре. А еще батуты, горки и концерт. Наталля Давыдзенка

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей