[caption id="attachment_13035" align="aligncenter" width="443" caption="У стартавым гарадку"]
[/caption]
Паважаныя ўдзельнікі спаборніцтваў,
госці нашага горада! Сардэчна вітаю вас на Нацыянальным фестывалі эстафетнага бегу «Капыльскія пагоркі»!
[caption id="attachment_13037" align="alignleft" width="201" caption="Анатоль Жданеня"]

[/caption]
Традыцыйна ў верасні жыхары Капыля становяцца сведкамі і ўдзельнікамі яркага і займальнага спартыўнага свята лёгкаатлетычнага спорту, які сёння стартуе ў 14 раз. Мы па праве ганарымся тым, што з кожным годам нашы спаборніцтвы становяцца ўсё больш папулярнымі і масавымі. Пачыналіся яны з марафонскай эстафеты (экідэна), дзе спаборнічалі зборныя каманды абласцей. А цяпер на старт выходзяць каманды гарадоў, раёнаў, агульнаадукацыйных школ, дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ з усіх рэгіёнаў рэспублікі. У розныя гады на трасе капыльскага экідэна гартавалі спартыўны характар лепшыя бегуны Беларусі. Для шматлікіх маладых спартсменаў капыльскія старты сталі першай прыступкай у вялікі спорт. У 2010 годзе нашы спаборніцтвы атрымалі статус Нацыянальнага фестывалю эстафетнага бегу.
Сёлета фестываль атрымае сваё новае развіццё. Упершыню ўдзел у спаборніцтвах прымуць спартсмены з блізкага замежжа, а таксама каманды працоўных калектываў Капыльшчыны.
Нацыянальны фестываль эстафетнага бегу «Капыльскія пагоркі» — гэта значная падзея ў спартыўным і культурным жыцці нашага раёна. Спартыўнае свята служыць добрым прыкладам і стымулам для развіцця фізічнай культуры, прыцягнення моладзі да здаровага ладу жыцця, заняткаў самым даступным відам спорту — бегам.
Упэўнены ў тым, што і цяперашнія старты стануць яркім і захапляльным святам маладосці, здароўя і спорту, адкрыюць імёны маладых, таленавітых лёгкаатлетаў, прыцягнуць новых прыхільнікаў.
[caption id="attachment_13038" align="aligncenter" width="443" caption="Упартая барацьба на дыстанцыі"]

[/caption]
Жадаю ўсім удзельнікам фестывалю ўдалых стартаў і яркіх уражанняў. Няхай кожны з вас павязе з сабой ветлівасць і гасціннасць капылян!
Комментарии