Дорогие ветераны, участники Великой Отечественной войны!
Уважаемые жители Копыльского района!
Примите сердечные поздравления с Днем Независимости Республики Беларусь и 77-й годовщиной со Дня освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков!
3 июля – одна из важнейших дат в истории белорусского государства. Для нашего народа она является символом национальной гордости, доблести и славы, олицетворением единства и сплоченности людей. В этом значимом для всех нас празднике объединены самые светлые чувства: признательности ветеранам за отвоеванную свободу, веры в торжество добра и справедливости, радости и гордости за свою страну. Наш долг помнить, что сегодня мы живем, трудимся, растим детей и строим свое будущее в суверенной стране благодаря мужеству и доблести наших отцов, дедов и прадедов. Мы обязаны сохранить, передать будущим поколениям эти нерушимые ценности во имя процветания родной земли и благополучия каждой белорусской семьи.
Дорогие соотечественники! В этот торжественный день примите пожелания здоровья, мира, стабильности и процветания. Пускай небо над Копыльщиной всегда радует своей синевой, солнце дарит свое тепло, а люди делятся добром и улыбками. Пусть в каждом доме царят тепло, любовь, уважение и взаимопонимание!
Иван ГОЛОВАТЫЙ,
член Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь
* * *
Дарагія землякі!
Сардэчна віншую вас з галоўным дзяржаўным святам – Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і чарговай гадавінай вызвалення нашай Радзімы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!
Дата 3 ліпеня ўвайшла ў гісторыю Беларусі яркай старонкай гераічнай доблесці тых, хто адстойваў незалежнасць Радзімы. У вызваленні беларускіх гарадоў і вёсак ад фашыстаў нямала былых жыхароў Капыльшчыны. А сёння на нашых прадпрыемствах, ва ўстановах і арганізацыях працуюць іх дзеці і ўнукі, якія годна працягваюць традыцыі бессмяротнага подзвігу пакалення вызваліцеляў.
Дзень Незалежнасці – гэта свята ўсіх, каму дарагія і зразумелыя нашы агульныя каштоўнасці: гонар за краіну, жаданне працаваць для яе росквіту, любоў да сваёй зямлі, сям’і, родных.
У гэты светлы і радасны дзень жадаю ўсім вам моцнага здароўя, сямейнага шчасця, міру, узаемаразумення, згоды і дабрабыту. Няхай кожны дзень вашага жыцця будзе напоўнены радасцю, цеплынёй, поспехамі і новымі дасягненнямі!
Людміла НІЖЭВІЧ,
старшыня Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
* * *
Паважаныя жыхары раёна, дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і ветэраны працы!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!
Мы памятаем, што ў барацьбе за права жыць пад мірным небам і самастойна вызначаць лёс сваёй краіны былі страчаны мільёны чалавечых жыццяў, разбураны гарады і вёскі.
Нашы дзяды і прадзеды аднаўлялі эканоміку, будавалі жыллё, заводы, школы і бальніцы, каб хутчэй вярнуцца да мірнага жыцця.
У Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь мы дзякуем ім за подзвіг і працу, абяцаем помніць кожнага і быць вартымі гэтай памяці і традыцыям старэйшага пакалення.
З вялікай любоўю і стараннем мы робім родную Капыльшчыну больш прыгожай, памятаем сваю гісторыю і культуру, шануем нацыянальныя традыцыі. Наша галоўная мэта – мір і згода, дабрабыт і дастатак у кожным доме. Вялікая ўдзячнасць тым, хто самаадданай і доблеснай працай стварае будучыню нашага рэгіёну.
У гэты ўрачысты дзень жадаем вам моцнага здароўя і дабрабыту, радасці і шчасця, творчых набыткаў. Няхай над нашай роднай краінай заўсёды будзе чыстае мірнае неба, а ў сэрцах кожнага з вас жыве спакой і ўпэўненасць у заўтрашнім дні.
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў
Комментарии