Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

19

Справа па душы

20.09.2011
Вялікія магчымасці для ўсебаковага развіцця дае цэнтр дадатковага навучання дзяцей і моладзі (ЦДА). Раней гэта ўстанова называлася Цэнтр дзіцячай творчасці. Тут сапраўды можна атрымаць і дадатковую адукацыю, і развіць сваю творчасць. Гурткі самай рознай накіраванасці запрашаюць вучняў  цікава і карысна правесці вольны час. Кожны вучань мае цудоўную магчымасць развіваць свае творчыя здольнасці ў гуртках цэнтра, такіх  як эстрадны танец, бісерапляценне, лепка з салёнага цеста, аплікацыя саломкай, роспіс па шкле, шахматы, азбука піянерскіх навук, выяўленчае мастацтва, мяккая цацка, камп’ютарная азбука, вязанне кручком, вакальны, роспіс па дрэве, планета здароўя. Нам неабходна толькі выбраць справу па душы. Яна захопіць і панясе нас у нязведаныя далі навукі, мастацтва, творчасці, натхнення і добрага настрою. Кацярына  ЛАЗОЎСКАЯ, вучаніца 8 “В” класа СШ № 2 г. Капыля, член гуртка ЦДА “Юны журналіст”  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей