Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

14

Удзячнасць за старанную працу

19.09.2011
У трэцюю нядзелю верасня адзначаецца прафесійнае свята людзей, якія сваёй высакароднай працай прымнажаюць нашы лясныя багацці і спрыяюць іх рацыянальнаму выкарыстанню. Менавіта з гэтай нагоды ў раённым Цэнтры культуры на абласной урачыстасці сабраліся лепшыя супрацоўнікі лясгасаў Міншчыны. [caption id="attachment_13010" align="aligncenter" width="443" caption="У. Корбут, В. Галавач, Г. Шамяціла, С. Кубрак і Д. Якубоўскі"][/caption] У фае работнікі Капыльскага лясгаса арганізавалі стылізаваную выставу, дзе экспанатамі сталі выявы шматлікіх звяроў і рэдкія пароды дрэў і раслін. Тут жа былі разгорнуты прэзентацыі лясніцтваў школ раёна, а наведвальнікаў забаўлялі і частавалі мёдам, усялякімі прысмакамі добра вядомыя «Лоцвінскія ўдалухі». На свята завіталі ганаровыя госці  –  намеснік міністра лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Фёдар Лісіца, старшыня Мінскага абкама прафсаюза работнікаў лесу Аляксандр Кузьмітовіч. Яны з цікавасцю пагутарылі з юнымі лесаводамі Лясноўскай СШ, агледзелі выставу і паспыталі капыльскіх прысмакаў. [caption id="attachment_13011" align="aligncenter" width="443" caption="Ф. Лісіца (у цэнтры) падчас агляду выставы"][/caption] Міншчына і сёння ў лесагаспадарчай галіне займае лідзіруючыя пазіцыі,  перавыконваючы даве-дзеныя заданні. Гэта асабліва падкрэслілі ў сваіх выступленнях ганаровыя госці. Таму за добрасумленную працу, уклад у развіццё лясной гаспадаркі шэрагу супрацоўнікаў лясніцтваў вобласці былі ўручаны граматы, падзякі Міністэрства лясной гаспадаркі, Мінаблвыканкама, Мінскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання. Сярод узнагароджаных – дырэктар Капыльскага лясгаса Сяргей Ульдзіновіч, вядучы інжынер па лесааднаўленні Галіна Шамяціла, ляснік Старыцкага лясніцтва Уладзімір Корбут, вадзіцель Капыльскага лясгаса Сяргей Кубрак, трактарыст Старыцкага лясніцтва Віктар Галавач і станочнік вытворчага майстарскага ўчастка «Лясное» Дзмітрый Якубоўскі. А выдатны настрой пасля кожнага аддзялення работнікам лесу падтрымлівалі капыльскія самадзейныя артысты. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара  

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей