Паважаныя сябры!
17 верасня 2011 года ў 10.00 у г. Капылі адбудзецца цырымонія адкрыцця Нацыянальнага фестывалю эстафетнага бегу “Капыльскія пагоркі”. Сёлета пашырана праграма спаборніцтваў: упершыню пройдуць карпаратыўныя эстафеты сярод прадпрыемстваў і арганізацый раёна, выступяць замежныя дэлегацыі Літвы, Латвіі і Расіі, мацнейшыя абласныя і раённыя каманды, а таксама каманды вышэйшых навучальных устаноў, клубаў аматараў бегу.
Запрашаем каманды ўсіх рэгіёнаў для ўдзелу ў спаборніцтвах. Упэўнены, што ўдзельнікі фестывалю атрымаюць яркія і незабыўныя ўражанні.
Аргкамітэт
Комментарии