У пятніцу, 9 верасня, капыляне і госці горада сталі сведкамі відовішчнага і захапляльнага маладзёжнага праекта “Уладар вёскі-2011”. На плошчы Леніна разгарнулася асноўнае дзейства, дзе за ганаровы тытул III абласнога этапа конкурсу змагаліся сем’і з 13 раёнаў Міншчыны. Пяць конкурсаў неабходна было пераадолець кожнай пары, і ўсе перашкоды яны прайшлі дастойна.

Нагадаем, што ў 2009 і 2010 гадах капыляне перамагалі не толькі ў абласных, але і ўпэўнена ўзялі першае месца ў рэспубліканскіх конкурсах. Таму дзесьці ў глыбіні душы таілася надзея на чарговы поспех. Капыльшчыну сёлета прадстаўлялі Алена і Руслан Лось з аг Пясочнае. Больш падрабязна аб гэтым чытайце ў наступным нумары “Слава працы”.
На здымку: сям’я Лось на выставе сямейных хобі.
Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА
Комментарии