Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

32

А ці ведаеце вы, што...

13.09.2011
...Нацыянальны фестываль эстафетнага бегу “Капыльскія пагоркі” праз тыдзень у 14 раз сустрэне мацнейшых бегуноў краіны. Штогод святочнае мерапрыемства дорыць шмат відовішчных момантаў, цікавых і запамінальных сустрэч. Каб узгадаць, з чаго яно пачыналася, перанясёмся ў канец XX стагоддзя. [caption id="attachment_12868" align="aligncenter" width="443" caption="Старт экідэна"][/caption] ...Гісторыя капыльскага свята бегу вядзе адлік з 2 жніўня 1998 года, калі адбыўся першы чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па эстафетным бегу на марафонскай дыстанцыі (далей - экідэн). Спаборніцтвы атрымалі прызнанне ў спартсменаў, аматараў спорту і пры падтрымцы Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, Капыльскага райвыканкама, Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі штогод праводзяцца ў г. Капылі. З кожным годам да іх далучаецца ўсё больш вядомых і прадстаўнічых дзяржаўных і грамадскіх спартыўных структур. ...Фармат экідэна - класічная марафонская дыстанцыя (42 195 м), падзеленая на восем этапаў рознай працягласці, якія па чарзе пераадольваюць удзельнікі каманды. У 2004 г. мерапрыемства мела статус рэспубліканскіх спаборніцтваў, у 2005-м - Кубка Беларусі. З мінулага года ён праводзіцца як рэспубліканскія спаборніцтвы ў рамках нацыянальнага фестывалю эстафетнага бегу “Капыльскія пагоркі”. ...З 1998 па 2001 год каманды абласцей і г. Мінска выступалі змешанымі складамі - 4 мужчыны, 4 жанчыны. Пераможцам першага чэмпіянату стала каманда Брэсцкай вобласці. З 2002 года мужчынскія і жаночыя каманды выступаюць паасобку. ...Своеасаблівы каларыт экідэну, гэта падкрэсліваюць усе ўдзельнікі свята бегу, надае ўнікальны ландшафт мясцовасці, па якім пракладзена траса спаборніцтваў. Перапад вышыні на трасе складае каля 30 метраў. У сувязі са зменай маршруту ў 2007 годзе рэкорд трасы цяпер належыць мінулагоднім пераможцам - мужчынскай камандзе Магілёўскай вобласці (2:11.08) і жаночай камандзе Гродзенскай вобласці (2:29.25). [caption id="attachment_12869" align="aligncenter" width="443" caption="Схема трас “Капыльскіх пагоркаў”"][/caption] ...Штогод у рамках спартыўнага мерапрыемства праводзіліся рэспубліканскія спаборніцтвы эстафетных каманд сярод агульнаадукацыйных школ і ДЮСШ па трох узроставых групах. У 2009 годзе ў іх прынялі ўдзел 103 каманды з усіх рэгіёнаў рэспублікі. Тады ж праграму свята папоўнілі спаборніцтвы эстафетных каманд сярод раёнаў на паўмарафонскай дыстанцыі (21 км), абласцей - 4х400 м, дзіцячых садоў - 6х50 м. Першым пераможцам паўмарафону стала каманда мікрараёна «Паўднёвы» г. Баранавічы - 1:12.18. ...Летась у праграму ўключаны эстафеты 6х1000 м для навучэнцаў сельскіх і гарадскіх школ «Эстафеты Міншчыны». А сёлета на старт упершыню выйдуць  каманды прадпрыемстваў і арганізацый Капыльшчыны, вышэйшых навучальных устаноў рэспублікі, а таксама суседзяў з блізкага замежжа – Літвы, Латвіі і Расіі. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей