Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

17

У Капыль едзем па перамогу

12.09.2011
[caption id="attachment_12836" align="aligncenter" width="443" caption="Трэнеры і жаночая каманда Гродзенскай вобласці"][/caption] Напярэдадні вялікага спартыўнага свята, лепшага мінулагодняга спартыўнага мерапрыемства краіны – нацыянальнага фестывалю эстафетнага бегу “Капыльскія пагоркі” карэспандэнт газеты “Слава працы” па тэлефоне звязаўся з дзяржаўным трэнерам нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы (Гродзенская вобласць) Андрэем Бойшам і папрасіў адказаць на некалькі пытанняў. – Андрэй Тадэушавіч, трэнерам даводзіцца бываць на розных спартыўных мерапрыемствах.  На Ваш погляд, ці ёсць адметная рыса ў капыльскім фестывалі бегу, якая ўласцівая толькі для яго? [caption id="attachment_12839" align="alignleft" width="200" caption="Андрэй Бойша"][/caption] – Лічу, такіх рысаў некалькі. Першая – складваецца ўражанне, што ўсе гараджане калі не дапамагаюць ствараць гэта свята, то вельмі актыўна ўдзельнічаюць у ім, ім жывуць. Другая – гэта тое, што спаборніцкія ўмовы – адны з самых складаных у краіне, дзе бег праходзіць па шашы. Вельмі вялікі перапад вышынь. Сярэдзіна верасня – фактычна пераходны перыяд, пачатак сезона для падрыхтаваных спартсменаў. І вельмі многія проста адмаўляюцца ўдзельнічаць з-за таго, што вельмі складаная траса. – У сувязі з гэтым, як праходзіць адбор на экідэн спартсменаў у зборную Гродзенскай вобласці? – Літаральна за два месяцы да капыльскіх стартаў праходзіць чэмпіянат краіны па лёгкай атлетыцы. Прадстаўнікі трэнераў і я ў прыватнасці займаемся складаннем спіса самых вынослівых спартсменаў. Ужо ў пачатку верасня праводзім вучэбна-трэніровачны збор і вызначаем канчатковы склад каманды. Па правераных, так бы мовіць, дарослых бегунах пытанняў ніколі не ўзнікае, а вось моладзь, якую запрашаем, выбіраем па лепшай падрыхтаванасці на дадзены момант. – Як Вы лічыце, чаго не хапае фестывалю, каб ён стаў яшчэ больш папулярным? – Магчыма фестывалю не хапае добрай рэкламы. А так удзельнікаў з кожным годам становіцца ўсё больш, як, дарэчы, і дысцыплін у праграме. Мне вельмі ў вас падабаецца, асабіста сам прыязджаю на свята. – На што каманда Гродзенскай вобласці разлічвае на сёлетнім фестывалі? Чаго чакае? – Бясспрэчна едзем па перамогу і ў мужчынскім, і ў жаночым заліках. Не скажу, што ў нас аптымальны склад зборнай. Не будзе дзвюх вядучых спартсменак у жаночай камандзе. Ну а мужчыны на 99% пакуль усе здаровыя і рвуцца ў бой. Будзем змагацца за першае месца! – Дзякуй за размову і чакаем вас на “Капыльскіх пагорках”. Гутарыў Сяргей ЛАЗОЎСКІ    

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей