На Капыльшчыне на дапамогу супрацоўнікам міліцыі ў ахове правапарадку, асабліва ў выхадныя, перадсвяточныя і святочныя дні, выходзяць добраахвотныя дружыны. Практыка паказвае, што такое супрацоўніцтва дае плён.
[caption id="attachment_101407" align="aligncenter" width="2560"]

■ Нэлі Гусева і Дзмітрый Кукушкін праводзяць інструктаж з членамі дружыны Леанідам Краўчанкам, Валянцінай Кандыбовіч і Аленай Леус[/caption]
— Асноўныя кірункі іх дзейнасці — забеспячэнне аховы грамадскага парадку пры правядзенні культурна-масавых мерапрыемстваў, у месцах масавага адпачынку грамадзян, сумесныя рэйды разам з участковым інспектарам міліцыі, правядзенне прафілактычных гутарак з адпачываючымі грамадзянамі, асобамі, якія знаходзяцца на ўліку ў аддзеле ўнутраных спраў, раней судзімымі, — адзначае намеснік начальніка Капыльскага РАУС Уладзімір Рудакоўскі. — Работа дружын у раёне патрэбная і важная. У іх склад уваходзяць работнікі сельвыканкамаў, сельгаспрадпрыемстваў, устаноў адукацыі, культуры, аховы здароўя, РАНС і іншыя.
Адной з лепшых у раёне прызнана работа добраахвотнай дружыны, створанай пры Слабада-Кучынскім сельвыканкаме.
Па словах старшыні сельвыканкама, кіраўніка добраахвотнага фарміравання Нэлі Гусевай, члены дружыны разам з участковым інспектарам міліцыі Дзмітрыем Кукушкіным, які з нядаўняга часу абслугоўвае іх тэрыторыю, актывізавалі правядзенне рэйдаў і выхаваўчую работу з сацыяльна нядобранадзейнымі сем’ямі, грамадзянамі, якія знаходзяцца на ўліку ў міліцыі, абавязанымі і судзімымі асобамі, падлеткамі, якія стаяць на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх. Значная дапамога аказваецца ахове грамадскага парадку ў час культурных мерапрыемстваў і дзяржаўных святаў. Праводзіцца работа з асобамі, якія злоўжываюць алкаголем і парушаюць правілы пражывання. Інфармацыя аб стане правапарадку на тэрыторыі сельсавета, якая паступае ў міліцыю ад дружыннікаў, дапамагае не толькі раскрываць злачынствы і правапарушэнні, але і працаваць на іх прадухіленне.
У якасці прадстаўніка грамадскасці характарыстыку рабоце добраахвотных дружыннікаў дала дырэктар Слабадакучынскай СШ Валянціна Кандыбовіч:
— Выдатна, што ў нашым сельсавеце ёсць людзі, якія носяць пачэснае званне дружыннік. Яны добраахвотна ўдзельнічаюць у ахове грамадскага правапарадку, насельніцтва ведае, да каго звяртацца па дапамогу. Іх мы прывыклі бачыць на нашых мерапрыемствах. Яны плённа супрацоўнічаюць з педагогамі, якім неабходна наведваць сацыяльна нядобранадзейныя сем’і, і настаўніцка-бацькоўскім патрулём. Кантынгент у нас розны, таму прыйсці ў такую сям’ю без участковага або дружынніка вельмі праблемна. Ад імя ўсіх педагогаў дзякую за работу.
Варта зазначыць, што добраахвотныя дружыннікі працуюць у складзе дружын па добрай волі, але іх жыццё і здароўе застрахавана з таго моманту, як прымаецца рашэнне выканаўчага камітэта аб уключэнні іх у спісы дружыннікаў. На дзяжурствы яны выходзяць па графіку, які штомесяц складае камандзір дружыны. Гэты графік узгадняецца з начальнікам аддзела ўнутраных спраў райвыканкама і вывешваецца для агульнага азнаямлення на дошках інфармацыі.
Сяргей КОЗЕЛ
Комментарии