Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

18

Перамаглi, але...

08.09.2011
У суботу, 3 верасня,  футбольны клуб “Капыль” на сваім полі правёў чарговую сустрэчу ў рамках чэмпіяната Мінскай вобласці другой лігі. Сапернікам нашых футбалістаў стаў ФК “Валожын”, які ішоў у турнірнай табліцы ўслед за нашымі землякамі і займаў шосты радок. Першымі адкрылі лік госці ўжо ў першым тайме. Але ў хуткім часе ўдар капыляніна Паўла Лазоўскага не змог парыраваць валожынскі галкіпер, і каманды з нічыйным лікам пайшлі на перапынак. У другой палове клубы паказвалі прыблізна аднолькавую гульню. Толькі ў канцы сустрэчы трапны ўдар капыляніна Дзмітрыя Сцяпуры прымусіў футбалістаў ФК “Валожын” даставаць мяч з сеткі варот. Канчатковыя лічбы на табло – 2:1 на карысць капылян. Фактычна гэта перамога не паўплывае на турнірнае становішча ФК “Капыль”, які з дзясяццю ачкамі ідзе толькі на пятым радку ў табліцы. Сяргей ЛАЗОЎСКІ  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей