Падзяка начальніка галоўнага ўпраўлення па адукацыі Міналбвыканкама аб’яўлена настаўніцы геаграфіі гімназіі № 1 г. Капыля Алене Сяргееўне Роўбуць.

Узнагарода ўручана за добрасумленную працу ў галіне адукацыі, высокі прафесіяналізм і за ўдзел у абласным конкурсе па прысваенню ганаровага звання “Чалавек года Міншчыны”. Гэта яшчэ адна са шматлікіх адзнак, якія мае Алена Сяргееўна. Дарэчы, на рахунку настаўніцы вучняў – неаднаразовыя перамогі на навуковых канферэнцыях і на заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах.
Дзіяна ТКАЧЭНКА
Комментарии