Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

33

В Копыльском районном краеведческом музее проходит выставка, посвященная празднику Пасхи

30.04.2021
«Вялікі дзень» - менавіта такая тэма выставы навучэнцаў Капыльскай дзіцячай школы мастацтваў, якая працуе ў раённым краязнаўчым музеі. Экспазіцыя цалкам складаецца амаль з дваццаці работ, выкананых у рамках прадмета «Кампазіцыя». Яна ўключае ў сабе творы, зробленыя ў розных тэхніках: гелевая ручка, каляровыя алоўкі і гуаш. Радуе вока велікодны нацюрморт, пісанкі і арнаментальная стылізацыя святочных яек,  чорна-белая і каляровая графіка. Выкананы яны таленавітымі юнымі мастакамі — Ксеніяй Каралько, Алесяй Мароцкай, Ганнай Краўцовай, Міланай Уласавец і Лізаветай Сямашкай. [caption id="attachment_100825" align="aligncenter" width="840"] ■ Настаўнік выяўленчага мастацтва Капыльскай ДШМ Ала Маліноўская са сваёй работай[/caption] Таксама на выставе прадстаўлены прагожыя работы ў акварэльнай тэхніцы, стваральнікам якіх з’яўляецца настаўнік выяўленчага мастацтва Капыльскай ДШМ Ала Маліноўская. — Выстава поўнасцю прысвечана галоўнаму хрысціянскаму святу — Вялікадню, — дзеліцца педагог. — Не только людзі святкуюць Вялікдзень. Прыкладна падчас гэтага свята, дзесьці напрыканцы красавіка-пачатку мая, у птушыных гнёздах з’яўляюцца яйкі. Такая хвалюючая і ўрачыстая падзея ярка падкрэслівае шматзначнасць гэтага перыяду ў рамках гадавога цыкла. Такім чынам, Вялікдзень — гэта самы сапраўдны «вялікі дзень» і ў людзей, і ў прыродзе, які адпавядае такім паняццям, як «жыццё», «цяпло», «сонца» і «святло». Таццяна БОХАН

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей