51
5 мая – День печати в Беларуси
05.05.2021
Уважаемые сотрудники газеты «Слава працы»!
Современную жизнь трудно представить вне информационного пространства. Стремительно меняются технологии, появляются новые ресурсы и возможности для оперативного получения информации, но труд людей, занятых в этой сфере деятельности, трудно переоценить.
Именно от вас мы узнаем первые новости, именно вы помогаете нам быть в курсе событий, формируете общественное мнение, воспитываете в согражданах активную гражданскую позицию, заставляете радоваться, огорчаться и сопереживать.
Ваша беспокойная работа требует не только литературного таланта, но и ответственности, терпения, мастерства и полной самоотдачи.
В день вашего профессионального праздника я желаю вам новых творческих удач, неиссякаемого вдохновения, профессионального роста, бодрости духа, крепкого здоровья и большого человеческого счастья! Спасибо за совместную работу.
Людмила НИЖЕВИЧ,
председатель постоянной комиссии по бюджету и финансам Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь
Паважаныя супрацоўнікі рэдакцыі газеты «Слава працы», паліграфісты, ветэраны друку!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём друку. На працягу многіх дзясяткаў гадоў вы служыце сваёй прафесіі і жыхарам Капыльшчыны, выпускаючы ў свет усю найважнейшую і цікавую інфармацыю пра наша жыццё. Дзякуючы вам улада і грамадства маюць магчымасць для канструктыўнага дыялогу. Заўсёды быць на перадавой падзей – ваша жыццёвае крэда.
Жадаем вам яркіх герояў і цікавых тэм, удзячных чытачоў. Як і раней быць заўсёды карыснымі ў справе служэння свайму народу, натхнення, творчых знаходак, журналісцкіх поспехаў, вострага пяра, шчасця, здароўя, а газеце – працвітання. Дабрабыту вам і вашым сем’ям!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў
Паважаныя работнікі рэдакцыі газеты «Слава працы»!
Ваша творчая праца неабходна і запатрабавана. Яна здольна аб’яднаць і зацікавіць неабыякавых людзей. Выказваем вам словы шчырай падзякі за прафесійнае і аб’ектыўнае асвятленне дзейнасці нашай арганізацыі, якая дзякуючы вашай падтрымцы займае вядучыя пазіцыі па прапагандзе гераічных і працоўных подзвігаў савецкага народа і інфармацыйным суправаджэнні дзейнасці Беларускага саюза афіцэраў па патрыятычным выхаванні насельніцтва.
Шчыра жадаем вам поспехаў на журналісцкай ніве, папулярнасці і даверу чытачоў. Няхай ваша майстэрства, прафесіяналізм і талент прымнажаюцца, а дабрабыт няўхільна расце. Поспехаў, цікавых ідэй, яркіх падзей і ўдачы ва ўсіх пачынаннях!
Раённая арганізацыя ГА «Беларускі саюз афіцэраў»
Источник: Слава працы
Поделиться
Комментарии