Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

64

На Копыльщине прошел конкурс среди любителей художественного слова и театральных коллективов

25.04.2021
Раённы конкурс пад назвай «Гучы, родная мова!» сабраў прыхільнікаў мастацкага слова і тэатральных калектываў. Яго арганізавалі і правялі аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама і раённы цэнтр культуры. Прымеркаваны ён да Дня беларускага пісьменства. Вершы гучалі выключна на беларускай мове. Ацэньваліся выбар твора, глыбіня пранікнення чытальніка ў вобраз і сэнс верша, артыстызм выканання. У аглядзе прынялі ўдзел аматарскія калектывы мастацкага слова Бучацінскага, Быстрыцкага, Жыліхаўскага, Грозаўскага дамоў культуры, Семежаўскага цэнтра культуры і адпачынку. Асобныя выканаўцы Душаўскага, Лясноўскага, Старыцкага, Цімкавіцкага дамоў культуры, Н. Доктаравіцкага сельскага клуба, Песачанскага цэнтра культуры і адпачынку. Усяго каля 80 чалавек – людзі розных узростаў і прафесій, школьнікі, служачыя, пенсіянеры. [caption id="attachment_100618" align="aligncenter" width="840"] ■ Аматарскі калектыў мастацкага слова Быстрыцкага ДК[/caption] Скабінскі клуб-бібліятэка на суд журы прадставіў літаратурна-музычную кампазіцыю «Мы – беларусы!», у якой прынялі ўдзел аматары беларускага слова, вакальны гурт, у выкананні якога прагучалі беларускія народныя песні і песні на словы К. Буйло, М. Багдановіча, А.  Ставера. Ляшнянскі клуб-бібліятэка правёў літаратурную гасцёўню «У гасцях у Кузьмы Чорнага». Тут гледачы мелі магчымасць сустрэцца з героямі твораў нашага знакамітага земляка, пазнаёміцца з яго біяграфіяй, творчасцю, прайсці сцяжынкамі яго дзяцінства і юнацтва. Мерапрыемства было падрыхтавана сумесна з работнікамі Цімкавіцкай сельскай бібліятэкі і Літаратурнага музея Кузьмы Чорнага. У рэпертуарах  канкурсантаў гучалі творы беларускіх паэтаў, самадзейных аўтараў, выкарыстоўваліся вусная паэтычная народная творчасць і мясцовы фальклор: прыказкі, прымаўкі, казкі, загадкі, жарты. Асабліва трапна і яскрава гэты матэрыял сумяшчаўся з сучаснасцю ў праграме «Жыве ў вяках родная мова!» Лоцвінскага цэнтра аматарскай творчасці. Адзначана станоўчая работа па падрыхтоўцы калектыву мастацкага слова да агляду ў Семежаўскім цэнтры культуры і адпачынку. Праграма адпавядала ўсім патрабаванням палажэння. Вынікі конкурсу падведзены па розных намінацыях. Як расказала член журы, мастацкі кіраўнік РЦК Валянціна Зарамбоўская, за высокае выканальніцкае майстэрства вершаў беларускіх паэтаў адзначаны: удзельніца калектыву мастацкага слова Семежаўскага цэнтра культуры і адпачынку Ліяна Шчоткіна (кіраўнік Юлія Стрэлкіна), Дар’я Бендзь, удзельніца фальклорнага клуба «Жалейка» Песачанскага цэнтра культуры і адпачынку (кіраўнік Любоў Карповіч), Паліна Харытончык (Старыцкі СДК), Юлія Дарашэвіч (Грозаўскі ДК, кіраўнік Яўгенія Леус). За прадаўжэнне лепшых традыцый беларускай мастацкай літаратуры і паэзіі адзначаны самадзейныя аўтары Мікалай Майсюк (Песачанскі ЦКіА) і Ала Грыгарэвіч (Цімкавіцкі СДК). А вось прапагандаваць і папулярызаваць беларускую літаратуру ў тэатральна-драматычным жанры лепш за іншых атрымалася ў песачанскіх самадзейных артыстаў, а за цікавае рэжысёрскае рашэнне мерапрыемства па прапаган-дзе беларускай пісьменнасці — у ляшнянскіх. Лепшыя выканаўцы прымуць удзел у заключным мерапрыемстве, прысвечаным Дню беларускага пісьменства ў верасні бягучага года.

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей