Работнікі сельвыканкама, прадстаўнікі сельгаспрадпрыемстваў, педагогі і школьнікі актыўна ўключыліся ва ўборку тэрыторый Цімкавіцкага сельсавета пасля зімы.
Па словах старшыні Цімкавіцкага сельвыканкама Алены Острыкавай, пры дапамозе СГФ «Руднае» праводзіцца расчыстка двух пустуючых участкаў у в. Канатопы з паслядоўным іх увядзеннем у севазварот.

Пры ўдзеле сельгасфіліяла «Вялікая Раёўка» на тэрыторыі населеных пунктаў гаспадаркі запланавана стварэнне шэрагу новых цікавых аб’ектаў.
ААТ «Капыльскае» пастаянна аказвае дапамогу пры вядзенні работ на будаўніцтве каплічкі ў в. Навасёлкі.
Да зносу старых будынкаў у в. Доўгае далучыліся і работнікі філіяла аўтапарка №21.
Па ініцыятыве ГА «Беларускі саюз жанчын» і сіламі яе членаў наведзены парадак на дзіцячай пляцоўцы ў Цімкавічах.
НА ЗДЫМКУ: школьнікі прыбіраюць сквер у цэнтры Цімкавіч.
Сяргей КОЗЕЛ
Комментарии