Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

31

бабура

14.04.2021
Дзеці з асаблівасцямі здароўя заўсёды мелі патрэбу ў клопаце і ўвазе. Вось ужо на працягу многіх гадоў гэтую ўвагу дзеці могуць атрымаць у Навагрудскай спецшколе-інтэрнаце для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення, парушэннямі псіхічнага развіцця, цяжкасцямі ў навучанні. Вучыцца ў школу Каця Бабура, жыхарка аграгарадка Старыца Капыльскага раёна, прыехала ў 2015 годзе нясмелай, сарамлівай дзяўчынкай, якая заўсёды адрознівалася дзіўным уменнем слухаць. Узаемадзеянне вучняў і настаўнікаў, бацькоў заўсёды прыносіць выдатныя вынікі. Увага, цярпенне бацькоў Кацярыны, Аляксандра Пятровіча і Ірыны Францаўны, выклікаюць захапленне. Менавіта яны вучылі сваю дачку не спыняцца на дасягнутым, а ісці наперад. Ісці наперад, маючы выдатную матэрыяльна-тэхнічную базу ўстановы адукацыі нашмат лягчэй. У школе шмат кабінетаў, і кожны з іх абсталяваны камп’ютарамі, тэлевізарамі, маюцца тры мультымедыйныя ўстаноўкі, кабінет сацыяльнай адаптацыі, спартыўная зала. У школе праходзяць не толькі ўрокі, карэкцыйныя заняткі, але і розныя мерапрыемствы, дзякуючы якім школьныя дні становяцца ярчэй. А падтрымка, працоўная і сяброўская атмасфера класа, паразуменне, індывідуальны падыход настаўніка-дэфектолага да кожнага вучня і імкненне да агульнай мэты — усё гэта стварае цуды. Сёння Кацярына актыўная студэнтка Капыльскага дзяржаўнага каледжа (спецыяльнасць «цырульнік-візажыст»). Яна прымае ўдзел у паказах мод, займаецца ў гуртках «Інтэрстыль», «Фота», гуляе ў настольны тэніс. На выпускным вечары Каця сказала вельмі шчырыя словы: «Мне здаецца, што ні ў адной школе няма такога камфорту і такой хатняй абстаноўкі, як у Навагрудскай спецшколе-інтэрнаце! Усе пяць гадоў я адчувала на сабе гэта цяпло і пазітыўную  энергетыку настаўнікаў і выхавальнікаў, якія жадаюць зрабіць сваіх дзяцей лепшымі! Хочацца, каб наша школа яшчэ доўга-доўга існавала і выхоўвала сваіх вучняў такімі ж разумнымі, ветлівымі, а галоўнае —прыстойнымі і сумленнымі!». Дарослае жыццё вабіць іх, маладых, сваёй свабодай і навізной. Здаецца там, за школьным ганкам, тое сапраўднае, чаго так не хапае ў звыклай атмасферы бацькоўскага дома. Але ж рэальнасць заўсёды аказваецца больш суровай і трывожнай. Дык няхай, становячыся дарослымі і самастойнымі, нашы выпускнікі не забываюць тых жыццёвых урокаў, якія ім разам з ведамі дала Навагрудская спецшкола-інтэрнат. Алена СЯЛЕЦКАЯ, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Навагрудскай спецшколы-інтэрната

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей