■ Сяргей Пілішчык, Валерый Тароцька і Мікалай Краўчанка абмяркоўваюць ход пасяўной[/caption]
У гэты ж дзень у цёплай добразычлівай атмасферы прайшла сустрэча Сяргея Пілішчыка з жыхарамі аграгарадка Пацейкі.
Як дэлегат VI Усебеларускага народнага сходу Сяргей Міхайлавіч узгадаў асноўныя палажэнні, на якія звярталася ўвага на форуме. Была закранута тэма сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна, мясцовага сельгаспрадпрыемства — ААТ «Прагрэс 2010», падрыхтоўкі да Дня беларускага пісьменства і абласных «Дажынак». Гаварылі і пра дэмаграфічную праблему, пра захворванне на каронавірусную інфекцыю.
Не абышлося і без дыялога. Сустрэчы кіраўніка раёна ў Пацейках праходзяць не ўпершыню, таму многія пытанні яму ўжо знаёмыя і яны знаходзяцца на кантролі. Аднак ёсць і новыя. Напрыклад, жыхары в. Кацельнікі выказалі прапанову «прапісаць» іх населены пункт па медыцынскім абслугоўванні да Капыльскай ЦРБ, якая знаходзіцца за некалькі кіламетраў, а не дабірацца да Бабаўнянскай амбулаторыі. Сяргей Пілішчык паабяцаў вывучыць гэта пытанне.
Адзін з удзельнікаў дыялога сутыкнуўся з праблемай: у Капылі, па яго словах, нельга набыць пяску для будаўніцтва. Пытанне вырашылася ў хуткім часе. Продажам пяску займаецца філіял ДРБУ №124.
Меркаваннямі ад сустрэчы падзяліліся яе ўдзельнікі Старшыня мясцовай ветэранскай арганізацыі Раіса Лянько: — Сустрэча вельмі карысная. Ад першай асобы раёна мы даведаліся пра жыццё на Капыльшчыне. Усё расказана ясна і зразумела. Я звярнулася са сваім пытаннем да Сяргея Міхайлавіча наконт электраацяплення дома. На жаль, вырашыць яго пакуль нельга з-за тэхнічных магчымасцей, вялікая электранагрузка. Магчыма гэта толькі пасля рэканструкцыі электрасістэмы населенага пункта. Педагог Пацейкаўскай СШ: — Па-першае, хацелася б падзякаваць кіраўніцтву раёна, што яны стрымліваюць слова. Гэта наконт станцыі абезжалезвання вады. Абяцалі — і пабудавалі. Спадзяёмся, што гэтак жа будзе даведзена да ладу і каналізацыйна-помпавая станцыя. Сустрэча спадабалася за простую гутарку, паважлівыя адносіны. Сяргей КОЗЕЛ

Комментарии