Напярэдадні вялікага свята, у суботу, у касцёле святых Пятра і Паўла ў г. Капылі адбылося асвячэнне велікоднай ежы (на здымку).

Таксама з гэтай мэтай пробашч парафіі святых Пятра і Паўла ксёндз Андрэй наведаў і некаторыя вёскі Капыльшчыны.
А сама ўрачыстая служба адбылася вечарам, куды прыйшло нямала лю-дзей. Святая Імша прайшла і зранку ў нядзелю. Кулічы, яйкі, іншыя пачастункі ў канцы святочных служб былі асвечаны святой вадой.
Павел ШЭІН
Комментарии