Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

53

Поздравления католикам с Пасхой!

04.04.2021
Паважаныя землякі, вернікі каталіцкай канфесіі і ЎСЕ хрысціяне, для якіх заўтрашні дзень — самае вялікае свята! Прыміце шчырыя  віншаванні з нагоды Уваскрасення Хрыста. Гэтае свята збліжае і аб’ядноўвае сем’і ў імкненні духоўнага абнаўлення, у жаданні дзяліцца цяплом, павагай і міласэрнасцю. Няхай свята дапаможа абнаўленню вашых духоўных сіл, паслужыць адраджэнню лепшых чалавечых якасцей. Няхай паразуменне і згода пануюць у вашых сем’ях, а святло і любоў напаўняюць сэрцы. Моцнага здароўя, шчасця, працоўных поспехаў, святочнага настрою, веры ў тое, што самыя запаветныя мары і жаданні збудуцца. Людміла НІЖЭВІЧ, старшыня Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь   Паважаныя жыхары Капыльшчыны, усе, хто адзначае заўтра Вялікдзень! Прыміце сардэчныя віншаванні са святам Уваскрасення Хрыста! Яно сімвалізуе перамогу дабрыні над злом, сцвярджае хрысціянскую веру, якая з’яўляецца крыніцай высокіх духоўных каштоўнасцей, так неабходных сёння чалавецтву. Свята Вялікадня дазваляе адчуць радасць жыцця,  садзейнічае ўмацаванню згоды ў нашым грамадстве. Няма нічога больш важнага, чым мір на роднай зямлі, шчасце і ўзаемаразуменне ў сем’ях. У велікодныя дні людзі імкнуцца з адкрытай душой працягнуць руку дапамогі ўсім, каму патрэбна ўвага і падтрымка. Шчыра жадаем, каб свята Вялікадня напоўніла вашы дамы святлом, цеплынёй і любоўю. Моцнага вам здароўя, дабрабыту, радаснага вясновага настрою! Са святам! Хрыстос уваскрос! Раённы выканаўчы камітэт Раённы Савет дэпутатаў

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей