Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

39

4 апреля католики отмечают Пасху

04.04.2021
«…Будзьце адважнымі: Я перамог свет» (Ян 16, 33) ! І сёння мы святкуем удзел у гэтай Перамозе! Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос! Гэта рэчаісная перамога Хрыста над грахом і смерцю няхай дапаможа нам нанава перагледзець нашае жыццё, убачыць і зразумець яго сэнс, ацаніць сваё месца ў ім і ўзважыць свае магчымасці, пагадзіцца з Ягонымі словамі: «Без Мяне нічога не можаце зрабіць» (Ян 15, 5). Так, гэта патрабуе пакоры, але прыклад таго дае нам сам Збаўца: «Ён, будучы ў постаці Бога, не скарыстаў з таго, каб быць нароўні з Богам, але выракся самога сябе, прыняўшы постаць слугі, прыпадобніўшыся да людзей. І з выгляду стаўшы як чалавек, прынізіў сябе, будучы паслухмяным ажно да смерці, смерці крыжовай» (Флп 2, 6-8). БОГ ЛЮБІЦЬ НАС! НЯХАЙ ГЭТАЯ ПРАЎДА НАПАЎНЯЕ ВАС, ДАРАГІЯ БРАТЫ І СЁСТРЫ, РАДАСЦЮ І СПАКОЕМ! Няхай дае сілы ў выпрабаваннях, няхай вучыць нас быць спагадлівымі, адказнымі і міласэрнымі да саміх сябе і да нашых блізкіх! Здароўя і Божага благаслаўлення! Хрыстос уваскрос! Са святам!

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей