Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

47

Тимирязевские аграрии одни из первых на Копыльщине приступили к севу ранних яровых культур

02.04.2021
Сельгаспрадпрыемствы Капыльшчыны распачалі сяўбу ранніх яравых культур. Аднымі з першых да гэтага віду работ прыступілі аграрыі ААТ «Ціміразеўскі». Землі гэтай гаспадаркі знаходзяцца на поўдні раёна. Менавіта тут раней, чым дзе сышоў снег, і глеба ўжо гатова прыняць зерне. На палетку ва ўрочышчы Ракіні ў мінулы аўторак былі пасеяны першыя 20 гектараў аўса. Распачаць важны працэс даверылі вопытнаму механізатару Івану Корзуну. На сваім энерганасычаным Беларус-3522 з камбінаваным глебаапрацоўчым агрэгатам АПП-6 «Бярэсце» ён засяваў на роўненькім полі гектар за гектарам. [caption id="attachment_99943" align="aligncenter" width="840"] ■ Першыя гектары засявае Іван Корзун[/caption] — Палетак падрыхтаваны як след, таму зерне кладзецца роўненька ў радкі, — адзначае механізатар. — Працаваць вельмі прыемна, тым больш, што ведаеш — ты пачынаеш закладку новага, спадзяюся, багатага ўраджаю яравых збожжавых культур.Тэхніка працуе без прастояў, сеялку падрамантаваў зімой, цяпер яна дае даволі якасны вынік. У першы дзень сяўбы на палеткі выйшаў адзін агрэгат, праз некалькі дзён да яго далучыўся другі. Пасля аўса на чарзе — ячмень. — Сяўбу яравых нам неабходна правесці на 3940 гектарах, — адзначае дырэктар сельгаспрадпрыемства Сяргей Галко. — Глеба падрыхтоўваецца своечасова, насеннем забяспечаны поўнасцю. Галоўнае, што людзі настроены на працу. Вядуць у гаспадарцы і іншыя работы. Больш чым тыдзень таму пачалі падкормку азімых культур — таксама важны веснавы клопат механізатараў. Гэта адказная справа даручана Алегу Еўсюку і Уладзіміру Казакевічу. Універсальныя агрэгаты «Раса», якія за імі замацаваны, не ведаюць прастояў. З раніцы да вечара мужчыны працуюць на палетках. У выніку азімыя збожжавыя падкормлены на плошчы больш за 700 гектараў, а яшчэ — звыш 150 гектараў рапсу (па стане на 2 красавіка). [caption id="attachment_99942" align="aligncenter" width="840"] ■ На падкормцы азімых працуе Уладзімір Казакевіч[/caption] — Гэта работа для мяне не новая, — расказаў пры сустрэчы Уладзімір Казакевіч. — Летась таксама працаваў на «Расе». — Як сёлета ладзяцца справы? — пытаемся. — У цэлым някепска. Але месцамі вельмі гразка, буксуе «Раса». [caption id="attachment_99941" align="aligncenter" width="840"] Сяргей Галко (у цэнтры) разам з механізатарамі Уладзімірам Казакевічам і Аляксандрам Дзічкоўскім абмяркоўваюць падкормку азімых[/caption] Клопатаў у хлебаробаў зараз прыбаўляецца з кожным днём. Акрамя вышэйназваных работ у гаспадарцы зараз вядуць ворыва, закрыццё вільгаці, падрыхтоўку глебы, унясенне арганічных угнаенняў, падкормку траў калійнымі ўгнаеннямі і іншае. Сяргей КОЗЕЛ

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей