Вербная (Пальмовая) Нядзеля распачалася ў Каталіцкім касцёле і адкрыла Вялікі тыдзень за пяць дзён да ўкрыжавання Хрыста і за тыдзень да Вялікадня.
Католікі Беларусі адзначылі гэтую святочную дату. Не сталі выключэннем і жыхары, госці Капыля, што прыйшлі да касцёла святых Пятра і Паўла.
У пачатку набажэнства пробашч парафіі Андрэй Калядка асвяціў вярбовыя галінкі вернікаў — іх у гэты дзень сабралася вельмі шмат. Пасля ў касцёле прадоўжылася святая імша.
Павел ШЭІН
Комментарии