На базе цэнтральнай раённай бальніцы супрацоўнікі рэдакцыі сумесна з работнікамі ўчастка паштовай сувязі правялі Дзень падпісчыка.
Цяпер самы час паклапаціцца аб тым, каб у новым квартале быць з любімымі перыядычнымі выданнямі і, вядома ж, з раённай газетай. І як прыемна, што работнікі бальніцы праявілі актыўнасць і з задавальненнем выпісвалі ў першую чаргу раёнку. Не абышлося і без прыемных сюрпрызаў: кожны, хто афармляў падпіску на «Слава працы» на квартал, атрымліваў падарунак, зроблены ў вытворчым аддзеле рэдакцыі, у выглядзе блакнота або каляндарыка.
[caption id="attachment_99774" align="aligncenter" width="840"]
■ Паштальён Святлана Місючэнка афармляе падпіску медыкам[/caption]
У ходзе падпісной кампаніі адбылася і невялікая дыялогавая пляцоўка. Прадстаўнік газеты пазнаёміў са структурай, гісторыяй установы, расказаў аб асноўных напрамках дзейнасці. Медработнікі ў сваю ж чаргу мелі магчымасць задаць пытанні, унесці прапановы.
Каля паўтара дзясятка падпісных экзэмпляраў на раёнку – выдатны вынік Дня падпісчыка. Вядома, некаторыя да гэтага часу ўжо аформілі ці збіраюцца афармляць падпіску ў паштальёнаў. Галоўнае, дарагія чытачы, што вы з намі, што вы верныя раёнцы. А мы пастараемся апраўдаць давер і парадаваць вас новымі творчымі задумкамі і знаходкамі, цікавымі публікацыямі.
Сяргей КОЗЕЛ
Комментарии