Для нас, жыхароў в. Труханавічы, дзень 19 жніўня стаў сапраўдным святам. Павіншаваць нас са святам “Спас Яблычны” завіталі старшыня сельвыканкама Марыя Станіславаўна Іёдка, бібліятэкар Камсамольскай сельскай бібліятэкі Тамара Аркадзьеўна Давідоўская і ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці Вольга Анатольеўна Рабко, Га-ліна Фёдараўна Пыжык і Ала Міхайлаўна Астаповіч.
У вёсцы Труханавічы ў асноўным пражываюць людзі пажылога ўзросту. У многіх не хапае здароўя наведваць клубную ўстанову. І вось дзяўчаты арганізавалі свята ў цэнтры вёскі. Людзей сабралася шмат. Жыхары вёскі з задавальненнем слухалі песні ў выкананні Вольгі Пыжык і Алы Астаповіч. Многія з гледачоў змаглі патанцаваць.
Свята атрымалася цудоўным. Акрамя таго, нам паабяцалі правесці яшчэ свята “Багач”. Мы з нецярпеннем чакаем гэты дзень.
Ад імя ўсіх жыхароў хочацца сказаць шчыры дзякуй арганізатарам мерапрыемства за тое, што яны падарылі людзям цудоўны настрой.
Па просьбе жыхароў — Г. Новік, А. Васілевіч
Комментарии