Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

18

«Бронза» «Залатога коласа»

01.09.2011
20 – 21 жніўня на спартыўнай базе г. Барысава адбыўся фінал абласных спаборніцтваў па футболе “Залаты колас” сярод сельскіх каманд, дзе за званне мацнейшага змагаўся “Авангард” СГФ “Браткава”. У першай сустрэчы нашым землякам супрацьстаялі салігарчане. Але ў асноўны час мацнейшы так і не выявіўся – 1:1. Вось у пасляматчавых пенальці суседзі капылян здолелі-такі вырваць перамогу. За “бронзу” “Залатога коласа” футбалісты “Авангарда” выйшлі змагацца супраць каманды Лагойскага раёна. Дзякуючы добрай гульні Аляксандра Цімафеева, Віталя Васілёнка, Сяргея Сінькевіча і Дзмітрыя Ярша браткаўская дружына ўпэўнена перамагла саперніка з лікам 3:0. А пераможцай абласных спаборніцтваў стала каманда Барысаўскага раёна, якая з лікам 5:1 атрымала верх над салігорскімі футбалістамі. Сяргей ЛАЗОЎСКІ  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей