Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

16

По итогам прошлого года Копыльская РОС ДОСААФ заняла третье место среди аналогичных организационных структур области

19.03.2021
Прыемная навіна прыйшла да нас з Мінска: па выніках мінулага года Капыльская РАС ДТСААФ, якую ўзначальвае Аляксандр Касінскі, заняла трэцяе месца сярод аналагічных арганізацыйных структур вобласці (у намінацыі «Патрыятычнае выхаванне і арганізацыйная работа» —першае). Яно і зразумела. Работа ў 53 пярвічках добраахвотнага таварыства наладжана на высокім узроўні. У цяперашні час прызыўнікі Капыльскага раёна годна і з гонарам выконваюць свой воінскі абавязак ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь, сур’ёзна рыхтуюцца да службы ў войсках. Большасць юнакоў займаюцца ў гуртках па ваенна-прыкладных відах спорту ў ДТСААФ і ўстановах адукацыі, удзельнічаюць у спаборніцтвах і конкурсах, сустракаюцца з афіцэрамі запасу і ў адстаўцы. Віншуем прызёраў і жадаем так трымаць і далей, не падводзіць родную Капыльшчыну. Сяргей КОЗЕЛ

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей