Для выпускнікоў школ, якія сёлета не паступілі ў вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы, 24 жніўня ў сектары занятасці насельніцтва ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама быў праведзены Дзень прафарыентацыі. Як паведаміў начальнік сектара Іван Бабко, маладыя людзі атрымалі інфармацыю аб магчымасцях для набыцця адной з рабочых прафесій, сустрэліся з кіраўнікамі Капыльскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа і Капыльскага вучэбна-вытворчага камбіната.
Маргарыта САКОВІЧ
Комментарии