Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

124

Асноўныя паказчыкі

19.05.2010

У аддзеле статыстыкі па Капыльскім раёне і ўпраўленні райсельгасхарчу падведзены вынікі работы жывёлагадоўчай галіны за студзень-красавік 2010 года.

У сельскагаспадарчых арганізацыях вытворчасць жывёлы і птушкі (у жывой вазе) склала 45 964 ц, або 97,6% да адпаведнага перыяду 2009 года, а рэалізацыя на ўбой – 41 794 ц (93,5%). Рэалізавана ў жывой вазе 27 541 ц буйной рагатай жывёлы (114,4%), 13 344 ц свіней (67,5%), 879 ц птушкі (109,6%). Сярэднясутачныя прывагі на вырошчванні і адкорме буйной рагатай жывёлы дасягнулі 602 г (104,9%), свіней – 465 г (97,9%).

За адпаведны перыяд у гаспадарках вытворчасць малака склала 273 662 ц (99%), а рэалізацыя – 218 891 ц (91,8%). Сярэдні надой малака ад каровы – 1480 кг (97,7%).

На 1 мая ў сельгаспрадпрыемствах налічвалася 54 891 галава буйной рагатай жывёлы (98,8%), у тым ліку 18 578 кароў (101,2%). На вырошчванні 45 864 галавы свіней (93,2%).

Наперадзе – старыцкія жывёлаводы

Сярод малочнатаварных ферм лепшага паказчыка дабіўся калектыў МТФ “Андросаўшчына”, які ўзначальвае Сяргей Чарвякоўскі. Ад кожнай каровы ў сярэднім атрымана па 2878 кг малака (+126 кг да адпаведнага ўзроўню мінулага года). Другі вынік у МТФ “Свідзічы” (Ніна Шатэрнік) – 2499 кг (+109 кг). Услед за жывёлаводамі ААТ “Старыца-Агра” ідуць скабінскія. МТФ “Перац” (Тамара Амяльянчык) займае трэцюю пазіцыю з вынікам 2371 кг (-23 кг), МТФ “Скабін” (Жанна Раеўская) – чацвёртую. Тут надоена па 2236 кг, але на 89 кг менш, чым летась.

Лідэр – ранейшы

Марыя Дзямчук з МТФ “Перац” СВК “Скабін” упэўнена трымае лідэрства ў спаборніцтве сярод аператараў машыннага даення. За справаздачны перыяд у сярэднім ад кожнай каровы сваёй групы атрымала па 3094 кг, а прыбаўка да адпаведнага перыяду 2009 года склала 157 кг. Другое месца – у Наталлі Ліпай з МТФ “Чырвоны Партызан” СВК “Мажа-Агра” з вынікам 2684 кг (+375 кг). Вераніка Баліцкая з МТФ “Перац” дала прыбаўку 122 кг і ў выніку атрымала па 2662 кг ад кожнай каровы.

Прывагі і прыплод

Вольга Ляневіч і Жанна Рудакоўская з ААТ “Старыца-Агра” атрымалі найвышэйшыя рэзультаты на адкорме буйной рагатай жывёлы. Сярэднясутачныя прывагі склалі, адпаведна, 1288 г (+325 г) і 1222 г (+303 г). Прывагі больш за кілаграм на рахунку Рыгора Пракаповіча з СВК “Ванелевічы”, Алены Бендзь, Галіны Мядзведзь, Ганны Бойкі, Галіны Салановіч, Наталлі Русаковіч, Таццяны Міхайлоўскай з ААТ “Старыца-Агра”.

Алена Сцяпчук з СВК “Ванелевічы” паказала лепшы вынік на адкорме свіней – 621 г (+53). У Таццяны Нікіцінай з СГФ “Браткава” і Уладзіміра Болдзіна з СВК “Праснакі” наступныя паказчыкі – 513 г (+131) і 505 г  (+147), адпаведна.

Па 2551 галаве парасят (+170) за мінулы перыяд атрымалі аператары ААТ “Капыльскае” Галіна Сяленчык і Вольга Пяцко. На рахунку Алены Касцецкай і Надзеі Худэнкі з гэтай жа гаспадаркі – 2330 галоў (+46). У Ірыны Лакізо і Ніны Латоўчыц – 1782 галавы (-75), а ў Ларысы Новік і Галіны Уласовіч – 1753 галавы (-109).

Падрыхтавала Марыя ШЭІНА


admin_222 Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей