Высокую ўзнагароду з рук старшыні Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Людмілы Ніжэвіч атрымалі дырэктар Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Ірына Гарэльская і трактарыст-машыніст сельскагаспадарчага філіяла «Руднае» Ігар Цвілевіч.
[caption id="attachment_99107" align="aligncenter" width="840"]
■ Людміла Ніжэвіч і Ірына Гарэльская ( у цэнтры) з калектывам установы адукацыі[/caption]
За шматгадовую добрасумленную працу і ўзорнае выкананне службовых абавязкаў Ірына Уладзіміраўна і Ігар Валер’евіч удастоены Падзякі старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Андрэйчанкі.
– Гэта вельмі высокая адзнака сапраўднага чалавека працы, – падкрэсліла Людміла Ніжэвіч. – Толькі той, хто дбае пра сваю краіну, шчыра клапоціцца пра якасць выкананай справы, можа лічыцца сапраўдным грамадзянінам. А агульная работа, якая складаецца з працы кожнага, павінна прыносіць плён і карысць сваёй Радзіме.
Дзіяна ТКАЧЭНКА
Комментарии