Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

44

17 февраля, в Пепельную среду, католики начали Великий пост

17.02.2021
Глыбінны сэнс каталіцкага посту складаецца ў самаўдасканаленні. У гэтыя дні вернікі павінны надаваць асаблівую ўвагу малітве і міласэрнасці. Варта адзначыць, што каталіцкая царква адрознівае паняцці «пост» і «ўстрыманне ад мяса». Устрыманне ад мясной ежы (гэта забарона не распаўсюджваецца на яйкі, малочныя прадукты, рыбу і прадукты, у якія ўваходзяць тлушчы) рэкамендуецца ва ўсе пятніцы Вялікага посту, акрамя вялікіх царкоўных святаў. У Папяльцовую сераду і ў Вялікую пятніцу (непасрэдна перад Вялікаднем, калі ўспамінаюцца збаўчыя пакуты Ісуса Хрыста) выконваецца строгі пост. У гэта паняцце ў каталіцызме ўваходзяць: забарона есці мяса і правіла, згодна з якім нішчымную ежу можна есці ўволю толькі адзін раз у дзень, што, зрэшты, не выключае лёгкага сняданку і вячэры. Пост у католікаў мае і ўзроставыя рамкі: устрыманне ад мясной ежы прадпісваецца з 14 гадоў, строгі пост - з 21 года да 60 гадоў пры ўмове, калі гэтыя абмежаванні не перашкаджаюць штодзённым заняткам вернікаў і не адбіваюцца на іх здароўі.

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей