Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

23

Председатель районного Совета депутатов Ирина Кисляк встретилась с жителями агрогородка Ванелевичи

05.02.2021
Падчас сходу грамадзян у аграгарадку Ванелевічы разгледжаны спектр разнастайных пытанняў. Жыхары населенага пункта мелі магчымасць задаць пытанні старшыні райсавета дэпутатаў Ірыне Кісляк, старшыні Доктаравіцкага сельвыканкама Міхаілу Валуевічу, першаму намесніку начальніка Капыльскага РАНС Вадзіму Мардасевічу, намесніку галоўнага ўрача Капыльскай ЦРБ Алесі Бельскай, майстру Капыльскай ЖКГ Аляксандру Кахановічу, дырэктару ААТ «Піянер-Агра» Аляксандру Логішу, дырэктару Ванелевіцкай СШ Сяргею Мялешку. [caption id="attachment_98475" align="aligncenter" width="840"] ■ Выступае Ірына Кісляк[/caption] Будаўніцтва лазні ў аграгарадку — пытанне актуальнае, яно ўжо неаднойчы задавалася падчас сустрэч. Але канчаткова так і не вырашана. Жыхарам выказана прапанова арганізаваць падвоз у капыльскую лазню ці наведваць душавую на мехмайстэрнях. Будзе вывучацца пытанне і па аднаўленні лазні ў в. Васільчыцы. Яшчэ пра адно месца агульнага санітарнага карыстання гаварылі на сустрэчы. Яго неабходна пабудаваць для наведвальнікаў мясцовага дома культуры і парка адпачынку. Была ўзнята праблема па меліярацыйным шлюзе: ён зачынены, узровень вады адрэгуляваны. [caption id="attachment_98476" align="aligncenter" width="840"] ■ Удзельнікі сходу ў Ванелевіцкім СДК[/caption] Жыхары вул. Маладзёжнай цікавіліся, ці можна ў іх дамах падключыць электрычнае ацяпленне. Пытанне патрабуе дэталёвага вывучэння магутнасцей лініі. Закранута праблема зняцця наяўных грошай з банкаўскіх картак у сельскай мясцовасці, розніца на цэны ў магазінах райспажыўтаварыства ў параўнанні з суседнімі раёнамі. Было ўзнята пытанне па рабоце ФАПа. Справа ў тым, што фельчар зараз праходзіць службу ў арміі. Пасля вяртання, як ён запэўніў, мае намер прадоўжыць працаваць. Зараз жа пэўны час яго замяняе спецыяліст з суседняга Доктаравіцкага пункта. Таксама ўдзельнікі сходу гаварылі пра сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна, пра VI Усебеларускі народны сход, пра бяспеку жыццядзейнасці грамадзян. Сяргей КОЗЕЛ

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей