Па традыцыі кожны год на могілках каля капліцы св. Роха ў Капылі адбываецца ўрачыстасць. Не стаў выключэннем і гэты. Акрамя кс. Аляксандра, у Святой Імшы прынялі ўдзел святары з Узды і Замосця Слуцкага раёна а. Дзяніс і а. Віктар.
Нягледзячы на спякотнае надвор’е, каля капліцы сабралася шмат людзей з розных куткоў Капыльшчыны, а таксама і з-за яе межаў. Вернікі не толькі маліліся за св. Роха, які некалі дапамагаў хворым, але і прасілі свайго апекуна здароўя для сябе, сваіх блізкіх, родных. Маліліся і за святую памяць продкаў, якія жылі на гэтай зямлі.
Тэкст і фота Паўла ШЭІНА
Комментарии